Георгі Галенчанка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Гео́ргі Я́каўлевіч Гале́нчанка (28 лютага 1937, места Петразаводзк) — беларускі гісторык, кнігазнавец. Кандыдат гістарычных навук (1965).

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. 3 1991 працуе загаднікам аддзелу Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Дасьледуе гісторыю беларускага кнігадрукаваньня XVI—XVIII стагодзьдзі У 1984 годзе ў Інстытуце манускрыптаў Нацыянальнай бібліятэкі Ўкраіны імя В. Вернадзкага (Кіеў) адкрыў зборнік архітэктурных чарцяжоў XVI—XVII ст., датычных Беларусі. Даводзіў, што большая частка арыгінальных чарцяжоў у ім выканана Янам Бэрнардоні[1][2]. Разам з Т. Габрусь ўвёў у навуковы ўжытак і атрыбутаваў першыя на тэрыторыі Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы архітэктурна-праектныя чарцяжы XVI ст. зь Нясьвіжа.

Складальнік факсымільнага выданьня «Біблія» Францішка Скарыны ў 3 тамах (1990—1991). Важнае значэньне ў гістарыяграфіі скарыназнаўства маюць яго дасьледаваньні, прысьвечаныя астранамічным і храналягічным аспэктам «Малой падарожнай кніжкі» Францішка Скарыны. Адзін з аўтараў навукова-папулярнай кнігі «Францыск Скарына», выдадзенай ЮНЭСКА у Парыжы на францускай і ангельскай мовах (1979 і 1980). Складальнік разьдзелу «Старадрукаваныя кірылічныя выданьні XVI—XVIII ст.» у зводным каталёгу «Кніга Беларусі. 1517—1917 гг.» (1986). Аўтар кніг «Францыск Скарына — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар» (1993), «Ідэйныя і культурныя сувязі ўсходнеславянскіх народаў у XVI — сярэдзіне XVII ст.» (1989). Напісаў шэраг артыкулаў для Энцыклапедыі гісторыі Беларусі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Габрусь Т., Галенчанка Г. Скарбы старажытнага альбома // Навіны Беларускай Акадэміі. — С. 6. — 13 і 20 чэрв. 1990
  2. ^ Галенчанка Г. Альбом Бернардоні: Новая крыніца да гісторыі архітэктуры і будаўніцтва ў Нясвіжы (канец XVI— пачатак XVII ст.) // Ад Полацка і Нясвіжа да Падуі і Венецыі. — Мінск: 1994. — С. 79—86.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]