Георгі Парванаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Георгі Седзефчаў Пырванаў
Georgi Parvanov.jpg
Прэзыдэнт Баўгарыі
22 студзеня 2002 — цяперашні час
Прэм’ер-міністар: Сімеон Сакскабургоцкі,
Сяргей Станішаў
Папярэднік: Пётар Стаянаў
Асабістыя зьвесткі:
Нарадзіўся: 28 чэрвеня 1957
Нацыянальнасьць: Сьцяг Баўгарыі баўгарын
Жонка: Зорка Пырванава

Гео́ргі Седзе́фчаў Пырва́наў (па-баўгарску: Георги Седефчов Първанов, нарадзіўся 28 чэрвеня 1957 года ў вёсцы Сірыштнік у заходняй Баўгарыі) – баўгарскі гісторык і прэзыдэнт. З 1996 да 2001 г.г. кіраваў Баўгарскай Сацыялістычнай Партыяй, а з 22 студзеня 2002 года зьяўляецца прэзыдэнтам.

Зьмест

Біяграфія [рэдагаваць]

У 1975 годзе скончыў матэматычную гімназію ў Перніку. Потым вучыўся на гістарычным факультэце Сафійскага Ўнівэрсытэта, дзе ў 1981 годзе атрымаў дыплём аб вышэйшай адукацыі. Адразу атрымаў працу ў Інстытуце Гісторыі пры Баўгарскай Камуністычнай Партыі. У 1988 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю па гісторыі. Тэмай дысэртацыі была “Дзьмірты Благоеў і баўгарскай нацыянальная праблема 1879 – 1917 г.г.” (па-баўгарску “Димитър Благоев и българският национален проблем 1879-1917 г”. З 1989 года, ужо як доктар, выконваў функцыі старэйшага навуковага супрацоўніка. З 1992 да 1996 г.г. быў кіраўніком Цэнтра Гістарычных і Паліталягічных праблемаў пры Вышэйшай Радзе Баўгарскай Сацыялістычнай партыі.

Георгі Пырванаў зьяўляецца аўтарам некалькіх манаграфій і кніжак, а так сама дзесяткаў артыкулаў навуковага накірунку.

Пырванаў атрымаў тытул ганаровага доктара Прэшлаўскага Ўнівэрсытэта (Славакія), Бакінскага Ўнівэрсытэта (Азэрбайджан) і Ерэванскага Дзяржаўнага Унівэрсытэта (Армэнія). Зьяўляецца ляўрэатам Вялікага Залатога Мэдаля, якім яго ўзнагародзіў Унівэрсытэт Масарыка (Брно, Чэхія).

Палітычная кар’ера [рэдагаваць]

Дзейнасьць у Баўгарскай Сацыялістычнай Партыі [рэдагаваць]

Сваю палітычную кар’еру Пырванаў пачаў у 1981 годзе, калі ўступіў у Камуністычную Партыю Баўгарыі, у 1990 годзе яна зьмяніла назву на Баўгарская Сацыялістычная Партыя. Пад час 40 кангрэсу партыі (1991 год), Пырванаў быў выбраны ў выканкам Рады партыі. Наступны кангрэс, які адбыўся 36 чэрвеня 1994 года абраў Пырванава старшынёй Рады Партыі. Ён выконваў фукнцыю старшыні рады да свайго ўдзелу у прэзыдэнцкай кампаніі у 2001 годзе. Пасьля выбраньня прэзыдэнтам Пырванаў сыйшоў з партыі, таму што такая норма прадугледжана ў занадаўстве краіны.

Дзейнасьць у Народным Сходзе [рэдагаваць]

Па сьпісах Баўгарскай Сацыялістычнай Партый Георгі Пырванаў трохразова выбіраўся ў Народнага Сход Баўгарыі (19942001 г.г.). У парлямэнце ён кіраваў групай сяброўства з Грэцыяй, быў удзельнікам Камісіі па справах тэлебачаньня і радыё, кіраваў клюбам Дэмакратычнай Левіцы і Кааліцыяй на карысьць Баўгарыі.

Выбары на пасаду прэзыдэнта [рэдагаваць]

Галоўным сапернікам Пырванава на прэзыдэнцкіх выбарах 2001 году быў папярэдні прэзыдэнт Петар Стаянаў. Пад час прэзыдэнцкай кампаніі Пырванаў прадстаўляў сябе як сучаснага палітыка, які можа размаўляць на зразумелым для народа узроўні, які здольны да дыялёгу з усімі палітычнымі сіламі краіны. Насуперак яму, Стаянаў перад выбарамі зрабіў некалькі палітычных памылак, атрымаў падтрымку толькі ад прэм’ера Сімеона Сакскабургоцкага, які быў лідэрам Народнага Руху Сымеона ІІ. У выніку выбары (пасьля двух тураў) выйграў Пырванаў, і з 22 студзеня 2002 года ён стаў прэзыдэнтам Баўгарыі.

Пасьля сканчэньня тэрміна дзеяньня Пырванаў зноў прыняў удзел у прэзыдэнцкіх выбарах. Яго кандыдатуру зноў падтрымала Сацыялістычная Партыя. Ужо ў першым туры выбараў (22 кастрычніка 2006 года), Пырванаў атрымаў каля 64%, яле з прычыны нізкай яўкі выбаршчыкаў (меней 50%), быў праведзены другі тур. 29 кастрычніка Пырванаў пераўзыйшоў папярэдні вынік і перамог нацыяналіста Волана Сідэрава з вынікам 75% галасоў. Інаўгурацыя адбылася 22 студзеня 2007 года.

Папярэднік
Пётар Стаянаў
Прэзыдэнт Баўгарыі
22 студзеня 2002
Наступнік

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Георгі Парванаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў