Гептархія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Гептархія (па-ангельску: Heptarchy, ад грэц. ἑπτά + ἀρχή, сем + дзяржава) — назва, якая прыкладаецца да сукупнасьці сямі ранніх германскіх каралеўстваў на востраве Брытанія, а менавіта трох англскіх дзяржаваў (Нартумбрыя, Мэрсія і Усходняя Англія), трох саксонскіх (Сасэкс, Ўэсэкс і Эсэкс) і адной юцкай (Кент). Першы зафіксаваны ўжытак тэрміну — у творах гісторыка 12 стагодзьдзя Генрыха Хантынгдонскага.

Звычайна гэтым тэрмінам азначаецца і пэрыяд у гісторыі Ангельшчыны, калі існавалі названыя дзяржавы: прыблізна ад 500 году да сярэдзіны 9 стагодзьдзя, гэта значыць ад зыходу рымлянаў з Брытаніі да аб’яднаньня Ангельшчыны пад уладаю Эгбэрта Ўэсэкскага.