Геральд (востраў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Востраў Геральд

Геральд (па-расейску: Геральд) — расейскі востраў ў Чукоцкім моры, за 60 км на ўсход ад вострава Ўрангеля. Уяўляе сабой граніта-гнейсавы астанец. Плошча 8 км². Максымальная вышыня над узроўнем мора — 380 м.

Клімат суровы. Вялікую частку года над раёнам перамяшчаюцца масы халоднага арктычнага паветра зь нізкім утрыманьнем вільгаці і пылу. Улетку з паўднёвага ўсходу даходзіць цяплейшае і вільготнае паветра зь Ціхага акіяна. Пэрыядычна прыходзяць сухія і моцна нагрэтыя паветраныя масы з Сыбіры. Палярны дзень — з 2-й дэкады траўня па 20-я лічбы ліпеня. Палярная ноч — з 2-й дэкады лістапада па канец студзеня.

Зімы працяглыя, характарызуюцца ўстойлівым марозным надвор'ем, моцнымі паўночнымі вятрамі. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −21,3 ºС, асабліва халодныя месяцы — люты і сакавік. У гэты пэрыяд тэмпэратура на працягу тыдняў трымаецца ніжэй за −30 ºС, частыя завеі пры хуткасьці ветра да 40 м/с і вышэй. Лета прахалоднае, здараюцца замаразкі і сьнегапады, сярэдняя тэмпэратура ліпеня вагаецца ад +2 ºС да +2,5 ºС. Сярэдняя адносная вільготнасьць каля 88 %, гадавая сума ападкаў каля 120 мм. Разам з востравам Урангеля ўваходзіць у склад запаведніка «Вострава Ўрангеля».