Геранёны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Геранёны
Замак Гаштольдаў. К. Русецкі, 1846
Замак Гаштольдаў. К. Русецкі, 1846
BIA Gieraniony COA.png
Герб Геранёнаў
Магдэбурскае права: 25 траўня 1792
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Іўеўскі
Сельсавет: Геранёнскі
Насельніцтва: 1,5 тыс. (2005)
Тэлефонны код: +375 1595
Геаграфічныя каардынаты: 54°07′ пн. ш. 25°35′ у. д. / 54.117° пн. ш. 25.583° у. д. / 54.117; 25.583Каардынаты: 54°07′ пн. ш. 25°35′ у. д. / 54.117° пн. ш. 25.583° у. д. / 54.117; 25.583
Геранёны на мапе Беларусі
Геранёны
Геранёны
Геранёны
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Геранёны — вёска ў Беларусі, на ўзвышшы ў басэйне ракі Нёман. Цэнтар сельсавету Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва 1,5 тыс. чал. (2005). Знаходзяцца за 22 км ад Іўя, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Гаўя, каля граніцы зь Летувой; на аўтамабільнай дарозе Ашмяны — Ліда.

Геранёны — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны), да нашага часу тут захаваліся руіны замка Гаштольдаў.

Зьмест

[рэдагаваць] Назва

Паводле супрацоўніка НАН Беларусі К. Карнелюка тапонім «Ґеранёны»[1] паходзіць ад слова «гораноны», што азначае «нагрэты». Калісьці ў гэтых мясьцінах так называлі мэтал, нагрэты ў адмысловых печах для апальваньня керамічных вырабаў. Горанам называлі яшчэ і ніжнюю частку кавальскай печы, дзе згарала паліва[2]. На думку беларускага географа В. Жучкевіча назва паселішча мае балцкае паходжаньне[3].

[рэдагаваць] Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Геранёны як уладаньне Манівіда датуецца 1403. У 1411 будучы вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч фундаваў у паселішчы першы касьцёл[4], пазьней тут знаходзілася сядзіба роду Гаштаўтаў (Гаштольдаў). 18 траўня 1537 у Геранёнскім замку адбыўся шлюб паміж Станіславам Гаштольдам і Барбарай Радзівіл.

Мескі герб, з прывілею 1792

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) Геранёны ўвайшлі ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1576 у мястэчку адбыліся некалькі соймаў шляхты і магнатаў, на якіх абмяркоўваліся кандыдатуры на сталец Рэчы Паспалітай. У 1625 адкрыўся шпіталь.

У XVIIXVIII стст. Геранёны былі цэнтрам староства. Пасаду старосты геранёнскага займалі Мнішкі, Салагубы, Браніцкія[5]. У Трынаццацігадовую вайну (16541667) маскоўскія захопнікі зруйнавалі тутэйшы замак, аднак па сканчэньні ваенных дзеяньняў яго хутка аднавілі, чаму спрыяла ўлучэньне паселішча гетманам Міхалам Пацам у фундуш артылерыі Вялікага Княства Літоўскага і Віленскага арсэналу[6].

За часамі Вялікай Паўночнай вайны (17001721) у 1708 у Геранёнах знаходзілася часовая рэзыдэнцыя караля і вялікага князя Станіслава Ляшчынскага. У 1-й пал. XVIII ст. у мястэчку пэўны час разьмяшчалася рэзыдэнцыя віленскіх піяраў, пры якой дзейнічала школа. 25 траўня 1792 кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Геранёнам Магдэбурскае права[5] (паводле некаторых зьвестак паселішча атрымала гэтае права яшчэ ў 1630-я) і герб: «у зялёным полі чырвонае сэрца, пранізанае мечам»[7].

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Геранёны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі. Расейская імпэратрыца Кацярына II перадала мястэчка свайму фаварыту А. Безбародку, які неўзабаве прадаў яго. У сяр. XIX ст. расейскія ўлады пачалі руйнаваць тутэйшы замак. У 1880-х ў Геранёнах было 27 двароў, касьцёл, багадзельня, бровар, карчма. У аднайменным маёнтку мелася багатая калекцыя твораў мастацтва.

У 1920 Геранёны апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. У 1939 мястэчка ўвайшло ў БССР, дзе зрабілася цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі.

[рэдагаваць] Насельніцтва

[рэдагаваць] Інфраструктура

У Геранёнах дзейнічаюць сярэдняя школа і дом культуры,

[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя

Замак Гаштольдаў, рэканструкцыя

[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны

[рэдагаваць] Страчаная спадчына

  • Сядзіба Корвінаў-Мілеўскіх (XIX ст.)
  • Царква

[рэдагаваць] Галерэя

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Ґеранёны = Gieraniony // Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс) / Уклад. калектыў супрацоўнікаў выдавецтва «Наша Ніва». — Наша Ніва, 2001.
  2. ^ Смалянічэнка А. І. Гісторыя Геранёнаў
  3. ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 69.
  4. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej / Codex diplomaticus ecclesiae cathedralis necnon Dioeceseos Vilnensis. T. 1. — Krakow, 1948. — Дакумэнт №56.
  5. ^ a b Валерый Шаблюк. Геранёны // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 527.
  6. ^ Андрей Самусик. Сердце, пронзённое мечем // «Отдых и путешествия» № 11, 2002.
  7. ^ Геранёны // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.
  8. ^ Gieraniony // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. S. 558.
  9. ^ Валерый Шаблюк. Геранёны // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 514.

[рэдагаваць] Літаратура

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Геранёнысховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах