Геранімус Босх
| Геранімус Босх | |
| Імя пры нараджэньні: | Геранімус ван Аакен |
|---|---|
| Нарадзіўся: | 2 кастрычніка 1450 |
| Памёр: | 9 жніўня 1516 Нідэрлянды |
| Нацыянальнасьць: | нідэрляндзец |
| Заняткі: | жывапіс, малюнак |
| Плынь: | адраджэньне |
| Працы: | Сад зямных асалодаў, Спакуса сьвятога Антонія, Карабель дурняў |
Геранімус Босх (па-лацінску: Hieronymus Bosch; сапраўднае імя Геранімус (ці Ерун) ван Акэн; каля 1450 — 9 жніўня 1516) — надзвычай пладавіты мастак эпохі раньняга Паўночнага Адраджэньня XV—XVI стагодзьдзяў і лічыцца адным з самых загадкавых тагачасных прадстаўнікоў мастацтва. Большасьць ягоных працаў прысьвечаныя тэме грэхападзеньня чалавека і яго заганам.
Зьмест |
[рэдагаваць] Жыцьцё
Ерун ван Акен нарадзіўся каля 1453 году ў Гэртахёнбосе. Яго сям’я яшчэ з даўніх часоў мела дачыненьне да мастацтва. Як «Геранімус-мастак» ён упершыню згадваецца ў дакумэнце 1480 году.
[рэдагаваць] Творчасьць
Творы Босха заўжды валодалі неверагоднай прыцягальнай сілай. Сьпярша лічылася, што «чартаўня» на ягоных карцінах прызначаная толькі дзеля таго, каб пацешыць гледачоў, паказытаць ім нэрвы, як рабілі майстры італьянскага Адраджэньня, уплятаючы ў свае арнамэнты гратэскныя фігуры. Сучасныя вучоныя прыйшлі да высновы, што творчасьць Босха таіць у сабе куды больш глыбокі сэнс, і шмат разоў спрабавалі патлумачыць яе значэньне, адшукаць яе вытокі.
[рэдагаваць] Найбольш вядомыя творы
- «Сад зямных асалодаў» (1503—1504) — дрэва, алей, Музэй Прада, Мадрыд
- «Спакуса сьвятога Антонія» (1505—1506) — дрэва, алей, Нацыянальны музэй старажытнага мастацтва, Лісабон
- «Карабель дурняў» (1490—1500) — дрэва, алей, Люўр, Парыж
[рэдагаваць] Галерэя
-
Узыход у эмпірэй. Цыкль «Шчасьлівыя й праклятыя»
-
Цэнтральная частка трыптыха «Спакуса сьвятога Антонія»
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Геранімус Босх — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула пра мастацтва. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |