Геранім Флярыян Радзівіл
| Геранім Флярыян Радзівіл | |
Г. Ф. Радзівіл. Якуб Вэсэль, каля 1746 |
|
Герб «Трубы» |
|
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся: | 4 траўня 1715 Белая Берасьцейскага павету |
| Памёр: | 17 траўня 1760 Белая Берасьцейскага павету |
| Род: | Радзівілы |
| Бацькі: | Караль Станіслаў Радзівіл Ганны Кацярыны з Сангушкаў |
| Жонка: | Тэрэза з Сапегаў, Магдалена з Чапскіх, Анэля зь Мянчынскіх |
Геранім Флярыян Радзівіл (4 траўня 1715, места Белая Берасьцейскага павету — 17 траўня 1760, места Белая) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падчашы (1739—1750) і харунжы вялікі літоўскі (з 1750).
3 1731 фактычны уладальнік (юрыдычны з 1744) г.зв. «Нойбурскіх маёнткаў». Трымаў таксама Перамышльскае і Крычаўскае староствы.
Зьмест |
[рэдагаваць] Біяграфія
Зь нясьвіскай лініі роду Радзівілаў, сын Караля Станіслава і Ганны Кацярыны з Сангушкаў.
Атрымаў хатнюю адукацыю, у 1730—1735 падарожнічаў за мяжой.
Займаў высокія дзяржаўныя пасады, меў 6-тысячнае войска, роўнае войску Вялікага Княства Літоўскага. Залогі разьмяшчаліся ў Слуцку (галоўныя сілы), Белай, Біржах, Кейданах, Невелі, Себежы, Крычаве, Капылі, Нягневічах, Рубяжэвічах, Беліцы і набіраліся зь мясцовай шляхты і вайскова-служылых людзей (зямян, выбранцаў і інш.); афіцэры запрашаліся часткова з-за мяжы. У Белай, потым ў Слуцку трымаў афіцэрскую школу (кадэцкі корпус).
Захоўваў жорсткі парадак у сваіх местах і маёнтках, здушыў Крычаўскае паўстаньне (1743—1744).
Заснаваў тэатар у Белай і Слуцкі тэатар Радзівілаў (1751), артысты для якога рыхтаваліся ў адмысловай школе (першая ў Рэчы Паспалітай). Сабраў карцінную галерэю, вялікую бібліятэку, зладзіў шэраг значных будоваў ў сваіх рэзыдэнцыях — Белай і Слуцку.
У шлюбах з Тэрэзай Сапегай, Магдаленай Чапскай і Анэляй Мянчынскай дзяцей ня меў, ягоныя маёнткі перайшлі да брата Міхала Казімера Радзівіла «Рыбанькі».
[рэдагаваць] Цікавыя факты
- У 1756 Г. Ф. Радзівіл пачаў узьвядзеньне на высьпе Жыд-возера (перайменаваў яго ў Князьмор, цяпер Чырвонае возера) мураваны замак пад назвай Вэнэцыя; меркаваў стварыць на возеры флёт з артылерыяй[1].
- Г. Ф. Радзівіл першым у Вялікім Княстве Літоўскім стварыў у сваім войску харугвы паводле ўзору войска янычараў у Асманскай імпэрыі[2].
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Радзівіл Геранім Фларыян // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 488.
- ^ Анатоль Грыцкевіч. Янычары ў Беларусі // «Новы Час» № 16 (21), 2003.
[рэдагаваць] Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- К. Я. Шышыгіна-Патоцкая. Нясвіж і Радзівілы. Мн.: Беларусь, 2007. — 240 с.: іл. ІSBN 978-985-01-0740-4.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Геранім Флярыян Радзівіл — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў