Геранім Хадкевіч (сын Аляксандра)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Геранім Хадкевіч
POL COA Chodkiewicz.svg
Герб «Касьцеша»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: каля 1500
Памёр: 1561
Род: Хадкевічы
Бацькі: Аляксандар Хадкевіч
Васіліса з Галоўчынскіх
Жонка: Ганна з Шэметаў
Дзеці: Ян, Крыстына, Барбара, Альжбета, Соф'я, Ганна, Канстанцыя

Геранім Хадкевіч (каля 1500 — 1561) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падчашы вялікі літоўскі (15421544), кашталян троцкі (15441549), адначасна староста генэральны жамойцкі1545) і кашталян віленскі1559)[1]. Заснавальнік сярэдняй (быхаўскай) лініі роду Хадкевічаў.

Трымаў Ашмянскае (15381541), Радуньскае (15421545), Цельшаўскае (15461554), Вількійскае (1536 або 15501561) і Шклоўскае (15501554) староствы. Граф на Шклове і Быхаве.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сын Аляксандра Хадкевіча, ваяводы наваградзкага, і Васілісы з Галоўчынскіх. Меў братоў Рыгора і Юрыя.

У 1555 ад вялікага князя Жыгімонта Аўгуста выправіўся з дыпляматычнай місіяй да Папы Рымскага Паўла IV і імпэратара Фэрдынанда, які дараваў яму і нашчадкам тытул графа Сьвятой Рымскай імпэрыі. Умацаваў становішча роду ў найвышэйшых дзяржаўных колах[2].

Сьпярша вызнаваў праваслаўе, каля 1530 перайшоў у каталіцтва, а ў 1555 пад уплывам Рэфармацыі — у кальвінізм.

Ажаніўся з Ганнай Шэмет. У шлюбе меў сына Яна і дачок Крыстыну, Барбару, Альжбету, Соф’ю, Ганну, Канстанцыю.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Грыцкевіч А. Хадкевічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 709—710.
  2. ^ Грыцкевіч А. Хадкевічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 710.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]