Герат
| Герат | |
| هرات | |
| Правінцыя: | Герат |
| Насельніцтва: | 397 456 (2006) |
| Геаграфічныя каардынаты: | 34°20′31″ пн. ш. 62°12′11″ у. д. / 34.34194° пн. ш. 62.20306° у. д.Каардынаты: 34°20′31″ пн. ш. 62°12′11″ у. д. / 34.34194° пн. ш. 62.20306° у. д. |
|
Герат на мапе Аўганістану
Герат
|
|
Гера́т (па-пэрсыдзку: هرات) — горад у заходнім Аўганістане, у правінцыі Герат. Вышыня над узроўнем мора 925 мэтраў. Разьмешчаны ў даліне ракі Герыруд, якая цячэ з гор цэнтральнага Аўганістану ў пустэльню Каракум у Туркмэністане. Зьяўляецца трэцім па велічыні горадам Аўганістану, важным гандлёвым цэнтрам (разьвіта вытворчасьць він). Колькасьць жыхароў складае каля 249 000 чалавек (2002 год). Асноўная колькасьць жыхароў — таджыкі, другая па велічыні этнічная група гэта пуштуны.
Герат — старажытны горад, зь вялікай колькасьцю гістарычных будынкаў, але многія зь іх значна пашкоджаны пад час апошніх збройных канфліктаў. У горадзе засталася нават крэпасьць збудаваная Аляксандрам Македонскім. Герат разьмяшчаецца на старажытным ядвабным шляху ў Індыю, Кітай, Блізкі Ўсход і Эўропу.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Герат — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў