Герб Ірану

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Герб Ірану

Герб Ісламскай рэспублікі Іран уяўляе сабой надпіс слова «Алаг» арабскім пісмом (па-арабску: الله‎‎), які складаецца з чатырох паўмесяцаў і аднаго мяча, што ўвасабляе ў сабе ісламскую клятву неабходную сказаць вернікам, каб стаць мусульманінам — «Няма богам акрамя Алага, а Мухамад Яго прарок» (па-арабску: لا إله إلاَّ الله‎‎). Дзяржаўны герб Ірану быў распрацаваны мастаком Хамідам Надзімі й ухвалены аяталом Рухола Мусаві Хамэйні 9 траўня 1980 году.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Герб Іранусховішча мультымэдыйных матэрыялаў