Герб Італіі
Герб Рэспублікі Італіі, апісаны тут зьяўляецца яе афіцыйным сымбалям з 5 траўня 1948 году.
Зьмест |
[рэдагаваць] Апісаньне і значэньне
[рэдагаваць] Апісаньне
Эмблема ўтрымоўвае белую пяціканцовую зорку з чырвонымі бакамі, накладзеную на зубчастае кола з пяцьцю спіцамі, якое стаіць паміж аліўкавай галіной зьлева і дубовай справа. Зялёныя галіны зьвязаныя разам чырвонай стужкай з надпісам "Італьянская Рэспубліка" (REPVBBLICA ITALIANA) загалоўнымі белымі літарамі.
[рэдагаваць] Значэньне
- Асноўны элемэнт - пяціканцовая зорка - старажытны сымбаль Італіі, які азначае абарону нацыі вядомая як Stellone d'Italia. Выкарыстоўвалася на гербе каралеўства Італіі з 1890 году.
- Зубчастае кола азначае першы артыкул канстытуцыі, дзе сказанае
"Італія - дэмакратычная рэспубліка, заснаваная працай."
- Аліўкавая галіна азначае мір, унутраны і вонкавы. Як напісана ў ар.11 канстытуцыі
"Італія адпрэчвае вайну, як прыладу агрэсіі."
- Дубовая галіна азначае сілу і вартасьць італьянскіх людзей.
Разам аліўкавая і дубовая галіна характарызуюць пэйзаж Італіі.
[рэдагаваць] Гісторыя
Рашэньне аб уводзінах новай эмблемы Італьянскай рэспублікі было прынята ўрадам Альчыдэ дэ Гаспэры ў кастрычніку 1946 году. Дызайн быў абраны шляхам публічнага конкурсу, умовай якога было забароненае выкарыстоўваць палітычныя сымбалі.
Пераможцам стаў Паола Пашэта, прафэсар Рымскага інстытута высокага мастацтва. Новая эмблема была прынятая парлямэнтам у лютым 1948 году і зацьверджаная прэзыдэнтам Энрыка дэ Нікола ў траўні таго жа году.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Герб Італіі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Італія ў тэмах | |
|---|---|
|
Дзяржаўны лад · Герб · Сьцяг · Гімн · Адміністрацыйны падзел · Геаграфія · Гарады · Насельніцтва · Гісторыя · Эканоміка · Культура · Рэлігія · Літаратура · Музыка · Архітэктура · Сьвяты · Спорт · Прэса · Адукацыя · Навука · Транспарт · Узброеныя сілы · Вонкавая палітыка |
|
| Краіны Эўропы: Гербы | |
|---|---|
|
Аўстрыя · Альбанія · Андора · Беларусь · Бэльгія · Баўгарыя · Босьнія і Герцагавіна · Ватыкан · Вялікабрытанія · Вугоршчына · Гішпанія · Грэцыя · Данія · Ірляндыя · Ісьляндыя · Італія · Казахстан¹ · Латвія · Летува · Ліхтэнштайн · Люксэмбург · Македонія · Мальта · Малдова · Манака · Нідэрлянды · Нарвэгія · Нямеччына · Польшча · Партугалія · Расея¹ · Румынія · Сан-Марына · Славаччына · Славенія · Сэрбія · Турэччына¹ · Украіна · Фінляндыя · Францыя · Харватыя · Чарнагорыя · Чэхія · Швайцарыя · Швэцыя · Эстонія Залежныя тэрыторыі: Аландзкія астравы · Гернсі · Гібральтар · Джэрсі · Востраў Мэн · Фарэрскія астравы · Шпіцбэрген · Ян-Майен Непрызнаныя дзяржавы (дэ-факта незалежныя): Абхазія · Косава і Метохія · Нагорны Карабах · Паўднёвая Асэтыя · Прыднястроўе ¹ У асноўным у Азіі
|
|