Герб Азэрбайджанскай ССР
Герб Азэрбайджанскай ССР — дзяржаўны сымбаль Азэрбайджанскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Герб Азэрбайджанскай ССР грунтуецца на гербе Савецкага Саюзу. Быў прыняты ў 1937 годзе. Аўтарам гербу зьяўляецца мастак-графік Рубэн Шхіян.
Дзяржаўны герб Азэрбайджанскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ўяўляе сабой малюнак сярпа і молата, нафтавай вышкі на фоне ўзыходзячага сонцу, апраўленых вянком з бавоўны і каласоў, з надпісам на азербайджанскай і расейскай мовах: «Азэрбайджанская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка», «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!» У верхняй частцы герба — пяціканцовая зорка.
У 1992 годзе быў заменены на сучасны герб Азэрбайджану.
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
Герб Азэрбайджанскай ССР — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гербы рэспублік Савецкага Саюзу | |
| Азэрбайджанская ССР | Армянская ССР | Беларуская ССР | Грузінская ССР | Казаская ССР | Кіргіская ССР | Латвійская ССР | Летувіская ССР | Малдаўская ССР | Расейская СФСР | Таджыцкая ССР | Туркмэнская ССР | Узбэцкая ССР | Украінская ССР | Эстонская ССР
Карэла-Фінская ССР (1940—1956) | Закаўкаская СФСР (1922—1936) |
|