Герб Азэрбайджану
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Герб Азэрбайджану
Герб Азэрбайджану — афіцыйны дзяржаўны сымбаль Рэспублікі Азэрбайджан.
У цэнтры герба намаляваны агонь, які сымбалізуе словы Алаха на арабскай мове. Колеры, выкарыстаныя на гербе, зьяўляюцца колерамі нацыянальнага сьцяга Азэрбайджану. Васьміканцовая зорка сымбалізуе восем галінаў цюркскага народа, паміж лёзамі зоркі намаляваныя маленькія васьміканцовыя зоркі.
Зьнізу разьмешчаны вянок з каласоў пшаніцы і галін дуба. Вянок з каласоў сымбалізуе багацьце, урадлівасьць. Галіны дуба сымбалізуюць нацыянальную ваенную моц.