Герб Бабруйску

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Герб Бабруйска»)
Сучасны герб Бабруйску

Герб гораду Бабруйску ўяўляе сабой малюнак на срэбным полі францускага шчыта вэртыкальнай карабельнай шчоглы з двума складзенымі накрыж дрэвамі натуральнага колеру. Сымболіка гербу шчыльна зьвязаная з будаўніцтвам у XVIII стагодзьдзі флёту на Чорным і Балтыйскім морах, для чаго патрабавалася шмат шчоглавага лесу. Герб быў прыняты 22 студзеня 1796 году і напачатку зьмяшчаў у верхняй частцы выяву двухгаловага арла Расейскае імпэрыі. Сучасны герб зацьверджаны разам са сьцягам гораду 3 студзеня 2005 году.