Герб Барысава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герб Барысава з прывілею 1792 г.

Герб Барысава — геральдычны сымбаль Барысава, пацьверджаны месту каралём польскім і вялікім князем літоўскім С. А. Панятоўскім 14 чэрвеня 1792 году: «у срэбным полі брама, паміж дзьвюма вежамі над брамай постаць сьвятога Пётры з двума ключамі ў руцэ»[1].

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 29 студзеня 1999 году[2]. У гербавым матрыкуле краіны значыцца пад №41.

Афіцыйнае апісаньне:

У срэбным полі барокавай тарчы на зялёнай зямлі срэбны мур паміж дзьвюма вежамі з чырвонымі купаламі, над якім на срэбным воблаку стаіць Сьвяты Пётар з двума ключамі ў руцэ.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  2. ^ Решение сессии Борисовского городского Совета депутатов от 29 января 1999 г. №16.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  73БЛ000007
  • Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.