Герб Беларусі
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Дзяржаўны герб Беларусі яўляе сабой зялёны контур тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у залатых промнях сонца над зямною куляй. Над контурам знаходзіцца чырвоная зорка, зьлева і справа контур абкружаны вянком з залатых каласоў, перапляцёных кветкамі канюшыны і ільну. Каласы абвітыя стужкамі колераў дзяржаўнага сьцягу Беларусі, унізе на стужцы бачны залаты надпіс "Рэспубліка Беларусь"
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Герб быў уведзены пасьля агульнанацыянальнага рэфэрэндуму, праведзенага ў 1995 годзе, дэмакратычнасьць правядзеньня якога ставілася пад сумнеў беларускай апазыцыяй і замежнымі назіральнікамі.
За аснову новага гербу быў узяты герб БССР, зь якога былі прыбраныя серп і молат, надпіс "Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!" на беларускай і расейскай мовах. Колер стужак быў зьменены з чырвонага на чырвона-зялёны, надпіс "БССР" быў заменены на "Рэспубліка Беларусь", а замест серпу і молату зьявіўся контур Беларусі.
Акрамя Беларусі гербамі савецкага часу дагэтуль карыстаюцца Таджыкістан і Ўзбэкістан і непрызнаная Прыднястроўская малдаўская рэспубліка.
[рэдагаваць] Гісторыя дзяржаўных гербаў Беларусі
[рэдагаваць] Вялікае княства Літоўскае
| Гады | Герб |
|---|---|
| 1366 - 1795 |
[рэдагаваць] Рэч Паспалітая
| Гады | Герб |
|---|---|
| 1569 - 1795 |
[рэдагаваць] Беларуская народная рэспубліка
| Гады | Герб |
|---|---|
| 1918 - Дагэтуль (у выгнаньні) |
[рэдагаваць] Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
| Гады | Герб |
|---|---|
| 1919 - 1926 | |
| 1937 - 1950 | |
| 1950 - 1991 |
[рэдагаваць] Рэспубліка Беларусь
| Гады | Герб |
|---|---|
| 1991 - 1995 | |
| 1995 - Дагэтуль |
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Герб Беларусі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Апісаньне дзяржаўных сымбаляў Беларусі(анг.) на афіцыйным сайце прэзыдэнта РБ
| Краіны Эўропы: Гербы | |
|---|---|
| Аўстрыя | Альбанія | Андора | Беларусь | Бэльгія | Баўгарыя | Босьнія і Герцагавіна | Ватыкан | Вялікабрытанія | Вугоршчына | Гішпанія | Грэцыя | Данія | Ірляндыя | Ісьляндыя | Італія | Казахстан¹ | Латвія | Летува | Ліхтэнштайн | Люксэмбург | Македонія | Мальта | Малдова | Манака | Нідэрлянды | Нарвэгія | Нямеччына | Польшча | Партугалія | Расея¹ | Румынія | Сан-Марына | Славаччына | Славенія | Сэрбія | Турцыя¹ | Украіна | Фінляндыя | Францыя | Харватыя | Чарнагорыя | Чэхія | Швайцарыя | Швэцыя | Эстонія
Залежныя тэрыторыі: Аландзкія выспы | Гернсі | Гібральтар | Джэрсі | Выспа Мэн | Фарэрскія выспы | Шпіцбэрген | Ян-Майен Непрызнаныя дзяржавы (дэ-факта незалежныя): Абхазія | Косава і Метохія | Нагорны Карабах | Паўднёвая Асэтыя | Прыднястроўе ¹ У асноўным у Азіі
|

