Герб Воршы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герб Воршы
лац. Hierb Voršy
Апісаньне
Зацьверджаны 23 траўня 2002

Герб Во́ршы — геральдычны сымбаль Воршы, нададзены месту каралём польскім і вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Вазам 13 сьнежня 1620: «у блакітным полі залаты паўмесяц, паміж рогамі якога срэбны крыж»[1].

Сучаснасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 23 траўня 2002. У гербавым матрыкуле краіны значыцца пад №84.

Афіцыйнае апісаньне:

У блакітным полі барокавай тарчы срэбны крыж, ніжэй за які залаты паўмесяц рогамі дагары.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  73БЛ000036