Герб Вільні

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герб Вільні

Герб Вільні (па-летувіску: Vilniaus herbas) — гарадзкі герб Вільні. У барвяным (пунсовым) полі Сьвяты Хрыстафор, які пераходзіць па вадзе і трымае на плячы немаўля Ісуса. У вялікім гербе шчытатрымальнікамі зьяўляюцца дзьве жаночыя постаці, з правага боку (левае адносна гледача) з фасцыямі ліктараў, зь левага — з шалямі і якарам. Шлюбуе герб ляўровы вянок, перавіты жоўтымі, чырвонымі і зялёнымі стужкамі. Дэвіз гербу: па-лацінску: Unitas, Justitia, Spes (Адзінства, Справядлівасьць, Надзея).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Герб Вільні ў складзе Расійскай імпэрыі
Малы герб Вільні

Герб быў зацьверджаны ў 1330 годзе, праз 7 гадоў пасьля заснаваньня места. Па вэрсіі, распаўсюджанай у папулярных выданьнях і якая ўзыходзіць да містыфікацыі гісторыка Тэадора Нарбута, на гербе да XIV стагодзьдзя маляваўся казачны герой Альцыс, які пераносіў праз раку сваю жонку Янтэрытэ; затым нібы герб быў пераасэнсаваны ў хрысьціянскім духу.

У пэрыяд уваходжаньня гораду ў склад Расейскае імпэрыі герб гораду быў заменены Пагоняю — ранейшым гербам Вялікага княства Літоўскага. Ён уяўляў сабою выяву ў чырвоным полі вершніка ў латах, які скача на белым кані; у правай руцэ вершніка паднятая ўгару шабля, а левая трымае срэбны шчыт з залатым васьміканцовым крыжом. У якасьці гербу гораду Вільні ён быў уведзены ў 1845 годзе. Найвысока зацьверджаны ў 1878 годзе на герб малявалася:

у барвяным шчыце, на срэбным кане, пакрытым барвяным трохканечным з залатою аблямоўкаю дыванам, вершніка, які скача, зь мячом і шчытом, на якім прымацаваны васьміканцовы барвяны крыж.[1]

Гістарычны герб быў адноўлены ў 1990 годзе. Сучасны герб быў зацьверджаны 17 красавіка 1991 году Вярхоўнай Радаю Летувы. На сьцягу Вільні ў цэнтры разьмешчаны герб гораду.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Вінаградаў А. А. Даведнік па горадзе Вільні і яго навакольлям. Са шматлікімі малюнкамі і найновым плянам, складзеным па Найвысока канфірмаваным. У 2-х частках. — Другое выданьне. — Вільня: Друкарня Штабу Віленскай вайсковай акругі, 1908. — С. 43.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]