Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Герб Віцебску — геральдычны сымбаль Віцебску, нададзены месту каралём польскім і вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Вазам 17 сакавіка 1597: «у блакітным полі пагрудная выява Ісуса Хрыста, пад якой чырвоны меч»[1].
Вытрымка з адпаведнага вялікакняскага прывілею:
 |
Герб надаем месту нашему Витебскому в блакитном полю образ Спаса Збавителя нашего, и при том зараз трохи нижей меч голый червоный, что ся мает разуметь кровавый. |
 |
|
У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 9 лютага 2004[2].
Афіцыйнае апісаньне:
Герб места Віцебску ўяўляе сабою выяву ў блакітным полі гішпанскай тарчы абразу Спасу Збаўцы ў профіль, пад ім месьціцца аголены чырвоны меч. У якасьці трымальнікаў тарчы — фігуркі анёлаў.
Арыгінальны тэкст (рас.)
Герб города Витебска представляет собой изображение на голубом поле испанского щита образа Спаса Спасителя в профиль, под ним размещается обнаженный червленый меч. В качестве щитодержателей - фигурки ангелов.
|
Аднак 2 чэрвеня 2009 герб Віцебску зацьвердзілі наноў, зь іншым апісаньнем[3]:
Герб места Віцебску ўяўляе сабою гішпанскую тарчу, у блакітным полі якой выява абразу Збаўцы, зьвернутага направа, вакол яго галавы зьверху праваруч — літары «IΣ» і леваруч — літары «ХΣ» з тытламі, ніжэй праваруч і леваруч — дзьве літары «З» з тытламі. У ніжняй частцы тарчы выява накіраванага лязом налева срэбнага меча з залатой ручкай. Тарча разьмяшчаецца ў чырвоным картушы барокавай формы, які дапаўняецца чырвонымі кветкамі і зялёнымі стужкамі. Пад ім знаходзяцца дзьве ляўровыя галіны зялёнага колеру, пераплеценыя чырвонай стужкай. Герб шлюбуе херувім з распасьцёртымі крыламі. У якасьці трымальнікаў тарчы выявы двух анёлаў са стужкамі блакітнага колеру ў руках.
Арыгінальны тэкст (рас.)
Герб города Витебска представляет собой испанский щит, в голубом поле которого изображен образ Спасителя, обращённый вправо, вокруг его головы сверху справа — буквы «IΣ» и слева — буквы «ХΣ» с титлами, ниже справа и слева — две буквы «С» с титлами. В нижней части щита изображен направленный острием влево серебряный меч с золотой рукоятью. Щит расположен в красном картуше барочной формы, который дополнен красными цветами и зелеными лентами. Под ним находятся две лавровые ветви зеленого цвета, перевитые красной лентой. Герб венчает херувим с распростертыми крыльями. В качестве щитодержателей изображен два ангела с лентами голубого цвета в руках.
|
- ^ Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.
- ^ Указ президента Республики Беларусь от 9 февраля 2004 г. №60 «Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Витебской области».
- ^ Указ президента Республики Беларусь от 2 июня 2009 г. №277 «Об утверждении официальных геральдических символов административно-территориальных и территориальных единиц Витебской области».