Герб Докшыцаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герб Докшыцаў
Апісаньне
Зацьверджаны 20 студзеня 2006

Герб До́кшыцаў — геральдычны сымбаль Докшыцаў, дараваны месту 22 студзеня 1796: «у зялёным полі два ўзгоркі, на якіх ляжаць збаны; зь іхных гарлавінаў выцякаюць срэбныя крыніцы»[1].

Сучаснасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 29 траўня 2001[2].

Афіцыйнае апісаньне:

Герб места Докшыцы ўяўляе сабою выяву ў зялёным полі францускай тарчы двух чорных узгоркаў, на якіх ляжаць два чырвоныя збаны, што праліваюць дзьве срэбныя крыніцы, накіраваныя ў розныя бакі верхняй часткі тарчы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  2. ^ Указ президента Республики Беларусь от 20 января 2006 г. №36 «Об утверждении официальных геральдических символов административно-территориальных и территориальных единиц Витебской области».

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.