Герб Злучаных Штатаў Амэрыкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зваротны бок пячаткі

Вялікая пячатка ЗША (па-ангельску: Great Seal of the United States) — выкарыстоўваецца, каб пацьвердзіць сапраўднасьць дакумэнтаў, выпушчаных урадам Злучаных Штатаў Амэрыкі.

Пярэдні бок[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На пярэднім баку пячаткі намаляваны белагаловы арлан, які зьяўляецца нацыянальным сымбалям ЗША. У адной лапе ён трымае 13 стрэл, у другой — аліўкавую галіну, сымбалізуючы, што Злучаныя Штаты Амэрыкі «жадаюць міру, але заўсёды гатовыя да вайны». Аліўкавая галіна традыцыйна намаляваная з 13 лісткамі і 13 аліўкамі. Галава арла зьвернутая ў бок аліўкавай галіны, што азначае большую перавагу міру, а не вайне. У дзюбе арол трымае скрутак з надпісам на лацінскай «E Pluribus Unum», што перакладаецца як «са шматлікіх — адзін». Над галавой арла разьмешчаны 13 зорак у блакітным воблаку. Зоркі разьмешчаныя ў шэрагах 1-4-3-4-1, фармуючы шасьціканцовую зорку. На грудзях ў арла шчыт з 13 чырвонымі і белымі палосамі і 50 зоркамі на сінім фоне.

Зваротны бок[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На зваротным боку пячаткі намаляваная няскончаная піраміда, вяршыню якой вянчае вока ў трыкутніку. Піраміда складаецца з трынаццаці ўзроўняў, традыцыйна сымбалізуючы 13 штатаў, якія першапачаткова ўваходзілі ў склад ЗША — Масачусэтс, Канэктыкут, Род-Айлэнд, Нью-Гэмпшыр, Нью-Ёрк, Нью-Джэрзі, Пэнсыльванію, Дэлавэр, Вірджынію, Мэрылэнд, Паўночную Караліну, Паўднёвую Караліну, Джорджыю. На першым узроўні нанесеная дата 1776 рымскімі лічбамі — MDCCLXXVI. Вока на вяршыні піраміды азначае «Вока Провіды». Надпіс «Annuit C?ptis» азначае «яно добразычлівае да нашых пачынаньняў». Фраза, разьмешчаная на скрутку пад пірамідай, абвяшчае «Novus Ordo Seclorum» — «Новы парадак навекі».