Герб Квэбэку

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сучасны герб Квэбэку
Герб Квэбэку 1868-1939

Герб Квэбэку (па-француску: Armoiries du Québec) зьяўляецца адным з сымбаляў канадзкай правінцыі Квэбэк. Герб Квэбеку быў прыняты і зацьверджаны каралевай Вікторыяй ў 1868 годзе, сучасны варыянт выкарыстоўваецца з 1939 года.

Герб уяўляе сабой шчыт, двойчы перасечаны на блакіт, чырвоны і золата. У блакіту тры залатыя ліліі, у чырвоным залаты леапард з блакітным языком і кіпцюрамі, у золаце тры зялёныя кляновыя лісты з аднаго кораня. Шчыт увянчаны каронай Т’юдораў, пад шчытом срэбная стужка з дэвізам правінцыі на францускай мове «Je me souviens» («Я памятаю»).

Кампазыцыя герба адлюстроўвае розныя этапы ў гісторыі правінцыі. Геральдычныя лілеі сымбалізуюць францускі перыяд гісторыі Квэбэку, леапард - брытанскую карону, кляновыя ліст - Канаду.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • "Герб Квэбэку" інфармацыя на сайце урада Квэбэку, абноўлена 14 студзень 2008
  • Luc Bouvier. "Les armoiries du Québec d’hier à aujourd’hui", dans L'Action nationale, février 1999.
  • Gaston Deschênes. Les symboles d’identité québécoise, Québec: Publications du Québec, 1990, 39 pages ISBN 2-551-14189-3