Герб Лепеля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герб Лепеля

Герб Лепеля — геральдычны сымбаль Лепеля, дараваны месту 20 ліпеня 1852: «у чырвоным полі Пагоня»[1].

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 2 чэрвеня 2009[2].

Афіцыйнае апісаньне:

Герб места Лепеля ўяўляе сабою францускую тарчу, у чырвоным полі якой выява срэбнага вершніка ў дасьпехах, які трымае ў правай руцэ над галавой меч, у левай — тарчу з шасьціканцовым крыжом. Герб шлюбуе залатая меская карона з трыма зубцамі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  2. ^ Указ президента Республики Беларусь от 2 июня 2009 г. №277 «Об утверждении официальных геральдических символов административно-территориальных и территориальных единиц Витебской области».

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.