Герб Летувы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Герб Летувы з 1992 г. Аўтар праекту — мастак Арунас Каждайліс

Віціс (па-летувіску: Vytis — пагоня альбо паляваньне) — дзяржаўны герб Летувы; усталяваны 15-м артыкулам Канстытуцыі Летувіскай Рэспублікі, прынятай у выніку рэфэрэндуму 1992, і апісаны ў Законе аб дзяржаўным гербе.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1920 годзе летувісы ўзялі за герб уласнай незалежнай дзяржавы варыянт гербу Вялікага Княства Літоўскага «Пагоня». Такім чынам, прысваеньне літоўскага гербу мусіла падмацаваць прэтэнзіі маладой Летувіскай Рэспублікі на гістарычную пераемнасьць зь Вялікім Княствам Літоўскім.

Аднак у 19201930-я гг. шмат якія дзяржаўныя дзеячы Летувы паказвалі на неадпаведнасьць гербу менавіта летувіскай гістарычнай традыцыі. У 1935 г. прэм’ер-міністар Летувіскай Рэспублікі пан Тубаліс афіцыйна прызнаў не летувіскае паходжаньне «Пагоні» і паведаміў пра тое, што ідзе праца па стварэньні новага дзяржаўнага гербу. Відавочна, гэтая праца была спыненая падзеямі 19391940 гг.[1][2]

У 1940 годзе, па акупацыі краіны Савецкім Саюзам, дзяржаўны герб Летувіскай Рэспублікі быў забаронены для ўжытку.

Напярэдадні распаду Савецкага Саюзу «Віціс» разам зь іншымі гістарычнымі сымбалямі сталіся сымбалямі нацыянальнага адраджэньня Летувы.

У 1988 годзе «Віціс» атрымаў статус нацыянальнага сымбалю, а 11 сакавіка 1990 году ён зноў стаўся дзяржаўным сымбалем Летувы. 10 красавіка 1990 году афіцыйны статус гербу быў зацьверджаны Вярхоўным Саветам Летувы.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пошук жамойцкага слова для азначэньня гербу Вялікага Княства Літоўскага — «Пагоні» — пачаўся ужо ў XVII стагодзьдзі. У той час Канстанцін Жырвід для азначэньня «Пагоні» прапаноўваў два словы — «waykitoias» (прыблізны пераклад з летувіскай мовы: «чалавек, які ганяе каго-небудзь») і «waykimas» (прыблізны пераклад з летувіскай мовы: «прасьледаваньне»).

У летувіскамоўнай літаратуры канца 18 — пачатку 19 стагодзьдзяў «Пагоню» звычайна звалі «Vaikymas» («Прасьледаваньне»). У сярэдзіне 19 стагодзьдзя Сымонас Даўкантас (па-летувіску: Simonas Daukantas) прапанаваў новаўтворанае ім слова «výtis»[3] (з малой літары і з націскам на першым складзе), але не для азначэньня «Пагоні» цалкам, а толькі для азначэньня яе вершніка-рыцара. Для азначэньня ж «Пагоні» цалкам слова «Vytís» (ужо з вялікай літары і з націскам на другім складзе) упершыню выкарыстаў Мікалоюс Акелаітіс (па-летувіску: Mikalojus Akelaitis) у 1884 годзе.

Да канца 19 стагодзьдзя слова «Vytis» стала агульнапрынятым у Летуве для азначэньня «Пагоні». Аднак яшчэ доўгі час ішлі спрэчкі пра тое, на якім складзе трэба рабіць націск — на першым ці на другім. Толькі ў 1930-я гады з гэтым канчаткова вызначыліся — спынілся на «Výtis».[4]

Структура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На чырвоным фоне геральдычнага шчыта намаляваны срэбны вершнік у латах на белым каню, з паднятым у правай руцэ над галавой срэбным мячом. На левым плячы вершніка сіні шчыт з падвойным залатым крыжом. Сядло і аброць у каня сіняга колеру, дзяржальня мяча, страмёны, злучэньні збруі і іншыя дэталі — залатога колеру. У каня хвост падняты ўверх.

Выкарыстаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Карыстацца пячаткамі, блянкамі дакумэнтаў, вокладкамі і тытульнымі старонкамі друкаваных выданьняў з Гербам Летувы маюць права

  • Сойм Летувіскай Рэспублікі і падведамныя ўстановы,
  • прэзыдэнт Летувіскай Рэспублікі, Урад Летувы і яго ўстановы, міністэрствы,
  • Банк Летувы,
  • адміністрацыі начальнікаў паветаў,
  • Канстытуцыйны суд і суды, Генэральная пракуратура і тэрытарыяльныя пракуратуры,
  • Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі і яго тэрытарыяльныя падпадзяленьні, Служба адмысловых расьсьледаваньняў, установы паліцыі,
  • дыпляматычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы,
  • установы самакіраваньняў, не мелых усталяваных афіцыйных гербаў, дзяржаўныя ўстановы адукацыі і навукі,
  • прыставы і натарыўсы, некаторыя іншыя службовыя асобы (напрыклад, старасты ў мясцовасьцях, дзе адсутнічаюць установы грамадзянскай мэтрыкацыі выкарыстоўваюць гербавую пячатку пры рэгістрацыі сьмерці і зьдзяйсьненьні натарыяльных дзеяньняў).

На пячатках вершнік (элемэнт дзяржаўнага гербу) адлюстроўваецца без поля геральдычнага шчыта.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цітоў А. Сфрагістыка і геральдыка Беларусі. — Мн.: РІВШ БДУ, 1999. С. 155
  2. ^ Міхась Скобла. Анатоль Цітоў: «Гербу „Пагоня“ — 730 гадоў» // Радыё Свабода, 31.01.2008
  3. ^ 97. Як здарылася, што Жамойць пачала называцца Літвою? // 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  4. ^ Rimša E. Heraldika // Iš praeities į dabartį. — Vilnius: Versus aureus, 2004, P. 61—63.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Герб Летувысховішча мультымэдыйных матэрыялаў