Герб Летувіскай ССР
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Герб Летувіскай ССР
Герб Летувіскай ССР — дзяржаўны сымбаль Летувіскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Грунтуецца на гербе СССР. Ён уяўляў сабой малюнак залатога сярпа і молата ў залатых прамянях сонца на белым фоне, апраўленага каласамі і дубовым лісьцем, якія абвітыя чырвонымі стужкамі з надпісамі зьлева на летувіскам ,,Visų šalių proletarai, vienykitės! і справа на расейскай мовах «Пролетарии всех стран, соединяйтесь!». У верхняй частцы гербу разьмяшчалася пяціканцовая зорка, у ніжняй яго часткі — літары на чырвонай стужцы ,,LTSR. Становішча аб гербе было замацавана ў 167 артыкуле Канстытуцыі Летувіскай ССР ад 20 красавіка 1978 году.
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
| Гербы рэспублік Савецкага Саюзу | |
| Азэрбайджанская ССР | Армянская ССР | Беларуская ССР | Грузінская ССР | Казаская ССР | Кіргіская ССР | Латвійская ССР | Летувіская ССР | Малдаўская ССР | Расейская СФСР | Таджыцкая ССР | Туркмэнская ССР | Узбэцкая ССР | Украінская ССР | Эстонская ССР
Карэла-Фінская ССР (1940—1956) | Закаўкаская СФСР (1922—1936) |
|