Герб Магілёва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герб Магілёва
лац. Hierb Mahilova
Апісаньне
Зацьверджаны 3 студзеня 2005
Ранейшы выгляд

Герб Магілёва — геральдычны сымбаль Магілёва, нададзены месту каралём польскім і вялікім князем літоўскім Янам Казімерам 9 чэрвеня 1661: «у блакітным полі тры вежы, у адчыненай сярэдняй браме — рыцар у панцыры з узьдзетай шабляй у руцэ; на вежы круглы шыльд з выявай дзяржаўнага гербу „Пагоня“»[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы мескі герб Магілёву разам з поўным Магдэбурскім правам надаў 28 студзеня 1577 вялікі князь Стэфан Баторы: «вежа мураваная, высока выведзеная».

Вытрымка з адпаведнага вялікакняскага прывілею:

« А иж бы тое место неякою помноженья оздоб своих не мело, с тое ласки нашего господарское надаем тому месту печать мескую. Вежу мурованую, высоко выведеную, которую врат того места. У судов и инших справах и потребах печатовоти и того герба уживати мает вечными часы. »

Аднак па сканчэньні вайны Расеі з Рэччу Паспалітай за выяўленую мужнасьць у часе паўстаньня супраць маскоўскіх акупантаў Ян Казімер ураўнаваў у правах Магілёў зь Вільняй і надаў яму новы геральдычны сымбаль з «Пагоняй».

Сучаснасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сучаснай Беларусі гістарычны герб Магілёва атрымаў афіцыйны статус 3 студзеня 2005[2].

Афіцыйнае апісаньне:

Герб места Магілёва ўяўляе сабою выяву ў блакітным полі барокавай тарчы трох срэбных вежаў, у адчыненай браме сярэдняй зь якіх знаходзіцца срэбны рыцар у дасьпехах з паднятым над галавой мечам. Угары над варотамі на ўсечанай па сваёй аснове круглай чырвонай тарчы пад дахам цэнтральнай вежы знаходзіцца срэбны ўзброены вершнік зь мечам і тарчай. Дольны кут тарчы, аддзелены выявай вежаў, зялёны.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  2. ^ Указ президента Республики Беларусь от 3 января 2005 г. №1 «Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Могилевской области».

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.