Герб Расейскай СФСР

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Герб РСФСР»)
Герб Расейскай СФСР
Герб РСФСР на срэбным рублі 1922 году

Герб Расейскай СФСР — дзяржаўны сымбаль Расейскай Савецкай Фэдэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі.

Дзяржаўны герб Расейскай Савецкай Фэдэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі ўяўляе сабой малюнак сярпа і молата на чырвоным фоне, у прамянях сонца і ў апраўленьні каласоў, з надпісам: «РСФСР» і «Пролетарии всех стран, соединяйтесь!» (па-беларуску: «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!»). У верхняй частцы гербу — пяціканцовая зорка.[1][2]

У каляровым малюнку Дзяржаўнага гербу Расейскай Савецкай Фэдэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі серп і молат, сонца і каласы залатыя; зорка чырвоная, апраўленая залатой аблямоўкай.[2]

Гісторыя гербу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На праектных варыянтах гербу замест сярпа быў намаляваны меч. Паводле Бонч-Бруевіча, Ленін асабіста загадаў зьмяніць герб, сказаўшы: «Меч — ня наша эмблема».

  • Герб упершыню быў апісаны ў канстытуцыі РСФСР 1918 году:

Герб Расейскай Сацыялістычнай Фэдэратыўнай Савецкай Рэспублікі складаецца з малюнкаў на чырвоным фоне ў прамянях сонца залатых сярпа і молата, зьмешчаных крыж-накрыж дзяржальнямі дадолу, акружаных вянком з каласоў і з надпісам: «Расейская Сацыялістычная Фэдэратыўная Савецкая Рэспубліка» і «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!»

  • З 1920 году на шчыце сталі зьмяшчаць скарочаную назву дзяржавы: «Р.С.Ф.С.Р.».
  • У 1954 годзе па новых правілах артаграфіі з абрэвіятуры «Р.С.Ф.С.Р.» былі прыбраныя кропкі.
  • У 1978 годзе над шчытом была дададзеная пяціканцовая чырвоная зорка.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Артыкул 180 канстытуцыі РСФСР 1978 году.
  2. ^ а б Становішча аб Дзяржаўным гербе Расейскай Савецкай Фэдэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі 1981 году.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Герб Расейскай СФСРсховішча мультымэдыйных матэрыялаў