Герб Фарэрскіх астравоў
Сучасны герб Фарэрскіх астравоў быў зацьверджаны ў 2004 годзе. Ён складаецца з сіняга шчыта, на якім намаляваны авен (veðrur). Авечкі лічацца сымбалем Фарэрскіх астравоў, бо верагодна менавіта да іх узыходзіць іх назва. Таксама авечкі зьяўляюцца самымі распаўсюджанымі жывёламі на астравах. Прататыпам цяперашняга гербу быў царкоўны герб у горадзе Кіркьюбур XV стагодзьдзя.
Фарэрскі парлямэнт Лёгцынг выкарыстоўваў авена на сваіх пячатках. Разам з роспускам Лёгцынга ў 1816 быў скасаваны і гэты неафіцыйны герб. Авен не стаў ужывацца і пасьля ўзнаўленьня парлямэнта ў 1852 годзе, а таксама падчас дэ-факта незалежнасьці Фарэр пад брытанскай акупацыяй падчас Другой сусьветнай вайне.
Пасьля таго, як у 1948 годзе быў прыняты закон аб уводзінах пасады прэм'ер-міністра (лёгмадура), той абраў сабе ў 1950 годзе авена ў якасьці гербу. У 2004 годзе быў канчаткова прыняты цяперашні герб. На ім намаляваны серабрысты авен у абарончай паставе з залатымі капытамі і рогамі. Сіні колер (Merkið) задняга фону адпавядае сіняму колеру на сьцягу Фарэрскіх астравоў. Герб выкарыстоўваецца главой урада, урадам і фарэрскімі замежнымі амбасадарамі. Тым ня менш, некаторыя ўрадавыя ведамствы ўсё яшчэ выкарыстоўваюць старую вэрсію гербу, якая ўжывалася з 1950 па 2004 год.
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Герб Фарэрскіх астравоў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Краіны Эўропы: Гербы | |
|---|---|
|
Аўстрыя · Альбанія · Андора · Беларусь · Бэльгія · Баўгарыя · Босьнія і Герцагавіна · Ватыкан · Вялікабрытанія · Вугоршчына · Гішпанія · Грэцыя · Данія · Ірляндыя · Ісьляндыя · Італія · Казахстан¹ · Латвія · Летува · Ліхтэнштайн · Люксэмбург · Македонія · Мальта · Малдова · Манака · Нідэрлянды · Нарвэгія · Нямеччына · Польшча · Партугалія · Расея¹ · Румынія · Сан-Марына · Славаччына · Славенія · Сэрбія · Турэччына¹ · Украіна · Фінляндыя · Францыя · Харватыя · Чарнагорыя · Чэхія · Швайцарыя · Швэцыя · Эстонія Залежныя тэрыторыі: Аландзкія астравы · Гернсі · Гібральтар · Джэрсі · Востраў Мэн · Фарэрскія астравы · Шпіцбэрген · Ян-Майен Непрызнаныя дзяржавы (дэ-факта незалежныя): Абхазія · Косава і Метохія · Нагорны Карабах · Паўднёвая Асэтыя · Прыднястроўе ¹ У асноўным у Азіі
|
|