Герб Шарашова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сучасная рэканструкцыя гербу Шарашова (леваруч) і ягоная выява зь вялікакняскага прывілею 1792 (праваруч)

Герб Шарашова — геральдычны сымбаль Шарашова, нададзены месту каралём польскім і вялікім князем літоўскім С. А. Панятоўскім 27 лютага 1792: «у срэбным полі постаць арханёла Габрыэля зь лілеяй у руцэ»[1].

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 26 жніўня 1998[2]. У гербавым матрыкуле краіны значыцца пад №26.

Афіцыйнае апісаньне:

У срэбным полі барокавай тарчы Сьвяты Арханёл Гаўрыіл пад пальмай, зь лілеяй у руцэ.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  2. ^ Решение Шерешевского поселкового исполкома от 26 августа 1998 г. №43.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.