Герлахаўскі-Шціт
Герлахаўскі-Шціт (па-славацку: Gerlachovský štít) — самая высокая горная вяршыня Карпатаў і ўсёй Цэнральнае Эўропы. Вышыня 2655 м. Знаходзіцца на тэрыторыі Славаччыны ля мяжы з Польшчай. Складзена з гранітаў.
Уваходзіць у Татранскі нацыянальны парк.
Зьмест |
Назва [рэдагаваць]
Этымалёгія [рэдагаваць]
Цяперашняя назва гары паходзіць ад мястэчка Герлахаў ля яе падножжа. Шціт з славацкае мовы перакладаецца як "пік", "вяршыня". Размоўная назва гары сярод славакаў - "Герлах", сярод палякаў - "Гарлух". Аднак у гісторыі гара перажыла некалькі перайменаваньняў.
Гісторыя [рэдагаваць]
Першая назва, якая сустракаецца на нямецкай мапе 1762 году, - Kösselberg (літаральна - гара Кацёл). Пазьнейшая славацкая назва Герлахаўскага Шціту - Kotol, што таксама перакладаецца як кацёл. Зьяўленьня такога імі зьвязанае з характэрнай для гары цыркападобнай вяршыняй (ледавіковы кар). Імя, якое гара носіць сёньня, зьявілася ў геаграфічнай літаратуры і падарожных правадніках у XIX ст. Аднак сымбалічны статус гары як найвышэйшай кропкі Аўстра-Вугоршчыны прадвырашыў яе лёс да зьмяненьня імі - ў 1896 годзе яна была названая ў гонар імпэратара Франца-Іосіфа I. Пасьля падзеньня манархіі ў 1918 годзе гары была вернутая папярэдняя назва - Герлахаўскі Шціт, аднак урад Польшчы, які абвясьціў тэрыторыю Высокіх Татраў польскае тэрыторыяй, перайменаваў гару ў Szczyt Polski (Пік Польшчы), хаця кантролю над ёй так і не атрымаў. Новы ўрад Чэхаславаччыны надаў гары ў 1923 годзе новае імя - Štít legionárov (Пік легіянэраў) у гонар чэхаславацкіх легіёнаў. Аднак і гэтая назва не пратрымалася доўга: яна была выцесьненая папярэднім Герлахаўскім Шцітом. Далей на перайменьне гары паўплывала ідэалёгія камуністычнае партыі, ў выніку чаго ў 1948 годзе на мапах зьявіўся "Пік Сталіна". Менш чым праз 10 год старое імя было вернутае і захавалася да нашых дзён.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Герлахаўскі-Шціт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |