Германішкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Германішкі
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Воранаўскі
Сельсавет: Воранаўскі
Геаграфічныя каардынаты: 54°7′36″ пн. ш. 25°21′25″ у. д. / 54.12667° пн. ш. 25.35694° у. д. / 54.12667; 25.35694Каардынаты: 54°7′36″ пн. ш. 25°21′25″ у. д. / 54.12667° пн. ш. 25.35694° у. д. / 54.12667; 25.35694
Германішкі на мапе Беларусі
Германішкі
Германішкі
Германішкі
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Германі́шкі[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Жыжма. Уваходзяць у склад Воранаўскага сельсавету Воранаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва 372 чал. (2001). Знаходзяцца за 4 км на ўсход ад Воранава.

Германішкі — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Германішкі датуецца 1387, калі вялікі князь Ягайла перадаў іх разам зь іншымі паселішчамі касьцёлу Сьвятых Станіслава і Ўладзіслава ў Вільні. Каля 1452 тут утварылася парафія віленскага біскупства.

Касьцёл, здымак пач. XX ст.

У 2-й палове XVI ст. Ян Осьцік выдаў прывілей на заснаваньне тут мястэчка, таргоў і корчмаў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) Германішкі ўвайшлі ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1686 біскуп віленскі Бжастоўскі збудаваў тут касьцёл Найсьв. Тройцы.

У XVIII ст. Германішкі былі сталовым маёнткам віленскага біскупства. У 1790 маёнтак і мястэчка знаходзіліся ў валоданьні біскупа Ігнацію Якубу Масальскаму. Забудова сядзібы складалася з жылога дома, гаспадарчых збудаваньняў (кухня, лядоўня, бровар, вазоўня і інш.), існавалі млын і 2 гароды. У мястэчку працавала карчма.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Германішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ашмянски павеце Віленскай губэрні. У 1886 у мястэчку дзейнічаў касьцёл, працаваў заезны двор.

У Першую сусьветную вайну мястэчка занялі нямецкія войскі. У 19191920 у Германішкі ўваходзілі польскія войскі, бальшавікі. У 1920 мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва.

У 1939 Германішкі ўвайшлі ў БССР, статус паселішча панізілі да вёскі.

[рэдагаваць] Насельніцтва

[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя

Касьцёл, алтар

[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны

[рэдагаваць] Страчаная спадчына

  • Палац (XIX ст.)

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9.
  2. ^ Валеры Шаблюк. Германішкі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 519.

[рэдагаваць] Літаратура

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Германішкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах