Герман Шыманюк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герман Шыманюк
1892 — не раней за 1937
Месца нараджэньня Грабавец, Бельскі павет, Гарадзенская губэрня, Расея
Прыналежнасьць Сьцяг Беларусі Беларуская Народная Рэспубліка
Гады службы 1922
Званьне атаман

Ге́рман Шыманю́к (Шыманюк-Парыш-Паплаўскі, псэўд. Скамарох; 1892, в. Грабавец Бельскага павету — ?) — кіраўнік беларускага антыпольскага руху на Гарадзеншчыне і Беласточчыне.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Яшчэ да Першай сусьветнай вайны жыў у Маскве, дзе вучыўся ў гімназіі, працуючы дворнікам. Па сканчэньні гімназіі да канца 1921 працаваў артыстам маскоўскага тэатру «Буф». Магчыма, агент АДПУ з 1921. У сьнежні 1921 вярнуўся у в. Грабавец з жонкай Лізай (карэнная маскоўка) і маленькай дачкой Надзяй. У гэты самы час у Агароднічкі пад Беластокам вярнулася Вера Маслоўская (з роду Матэйчукоў). Маслоўская й Шыманюк стварылі разам падпольную арганізацыю, якая змагалася за Беларускую Народную Рэспубліку. Арганізацыя атрымала назву «Брацтва сялян-беларусаў». Яны зьвязаліся зь летувіскім штабам у Мерычы, які арганізоўваў партызанаў, якія прызнавалі ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі ў Коўне. Шыманюк атрымаў псэўданім «Скамарох» і стаў атаманам Гарадзеншчыны, узначальваў штаб Бельскага павета беларускіх партызанаў.

Увесну 1922 г. разам зь Я. Грыцюком арганізаваў атрад у 15—24 чалавек, які зьдзейсьніў шэраг узброеных нападаў. 6 траўня 1922 г. польская паліцыя разьбіла лягер атраду Г. Шыманюка, але сам ён здолеў уцячы. Зь сярэдзіны 1922 г. Шыманюк у Літве, а з канца 1923 г. — у БССР. З 1926 г. — сябра КП(б)Б. Скончыў камуністычны ўнівэрсытэт Беларусі пры Цэнтральнай саўпартшколе ў Менску. З 1930 г. працаваў у Полацкім райгандлі. З 1933 г. — кіраўнік Магілёўскага заавэтрабфаку. У 1937 г. арыштаваны органамі НКВД. Далейшы лёс невядомы.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]