Гермэс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гермэс
Statue Hermes Chiaramonti.jpg
Гермэс
бог гандлю
Месцазнаходжаньне гара Алімп
Бацька Зэўс
Маці Мая
Адпаведнік у Рымскай міталёгіі Меркурый

Гермэс (па-старажытнагрэцку: Ἑρμῆς) у грэцкай міталёгіі першапачаткова заступнік статкаў, бог гандлю, заступнік вандроўнікаў, юнакоў, атлетаў. Сын Зэўса ды горнай німфы арэады Маі. Быў правадніком чалавечых душ у царства Аіда.

Яму ўласьцівы падман, хітрасьць, спрытнасьць, выкрутлівасьць, часта зьвяртаецца да крадзяжу. Вынаходнік мераў, лічбаў, азбукі.[1]

Міты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нараджэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Аркадыі. Пасьля свайго нараджэньня ўжо да палудня змайстраваў сабе ліру з чарапахі, пасьля накіраваўся ў даліну Піэрыі (Македонія), дзе Апалён пасьвіў свой статак і выкрадае ў яго пятнаццаць кароў. Прыгнаўшы іх у Пілас, дзьвюх кароў ён прыносіць у ахвяру, а астатніх хавае ў пячоры загнаўшы задам на перад, быццам выходзілі ад туль. Вечарам хлапец вяртаецца да сваёй маці ў грот, захутаўшыся ў калысцы. Разгневаны Апалён, абшукаўшы і не знайшоўшы сваіх кароў разумее хто мог выкрасьці і накіроўваецца да Гермэса, каб той вярнуў скрадзенае, нават пагражае зьвергнуць у Тартар. Але хлапец адпіраецца сьцьвярджаючы што нічога не ведае пра злочын. У рэшце - рэшт дылему вырашае вярхоўны Зэўс, які прымусіў Гермэса вярнуць забранае. Гермэс прывёў Апалёна да пячоры дзе схаваў кароў, і пакуль срэбралукі Апалён, выводзіў свой статак, хлапец граў на сваёй ліры. Юнаку спадабалася ігра Гермэса і абмяняў сваіх кароў на цудоўную ліру.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кун, Н. А. Легенды и мифы древней Греции / Н. А. Кун. - М: Государственное учебно - педагогическое издательство министерства просвещения РСФСР, 1957. - с.47

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кун, Н. А. Легенды и мифы древней Греции / Н. А. Кун. - М: Государственное учебно - педагогическое издательство министерства просвещения РСФСР, 1957. - 464с.
  • Тахо-Годи, А. А. Греческая мифилогия / А. А. Тахо-Годи. - М: Искусство, 1989. - 304с.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Гермэссховішча мультымэдыйных матэрыялаў