Гернсі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гернсі
Bailiwick of Guernsey
Bailliage de Guernesey
Сьцяг Гернсі Герб Гернсі
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: -
Дзяржаўны гімн
«[[Гімн Гернсі|God Save the Queen]]»
Месцазнаходжаньне Гернсі
Афіцыйная мова ангельская, француская
Сталіца Сэнт Пітэр Порт
Найбуйнейшы горад -
Форма кіраваньня залежная тэрыторыя
Элізабэта ІІ
Фабіян Мальбан
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
223-е месца ў сьвеце
78 км²
нязначны
Насельніцтва
 • агульнае (2007)
 • шчыльнасьць
197-е месца ў сьвеце
65 573
2 166/км²
СУП
 • агульны (2003)
 • на душу насельніцтва
176-е месца ў сьвеце
2,59 млрд.$
40 000 $
Валюта Фунт стэрлінгаў (GBP)
Часавы пас
 • улетку
CМT (UTC+1)
+1 (UTC+1)
Незалежнасьць
-
-
Аўтамабільны знак GBG
Дамэн верхняга ўзроўню .gg
Тэлефонны код +44 1481
Мапа Гернсі


Гернсі (па-ангельску: Guernsey, па-француску: Guernesey) – тэрыторыя каля францускага ўзьбярэжжа, ў пратоцы Па дэ Кале, тэрыторыя ахоплівае выспу Гернсі і астатнія Нармандзкія выспы, акрамя выспы Джэрсі.

Тэрыторыя валодае спэцыфічным статусам: знаходзячыся пад кіраўніцтвам брытанскай кароны, Гернсі не ўваходзіць у склад Вялікабрытаніі ці Эўрапейскага Зьвязу. Зьнешнія зносіны кантралююца Вялікабрытаніяй, а ўнутранае кіраваньне, эканоміка і судовая ўлада належыць мясцовым уладам.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя сьляды дзейнасьці чалавека на высьпе адносяцца да эпохі нэаліту, калі Нармандзкія выспы дылі злучаныя з кантынэнтальнай Эўропай. Каля 6000 гадоў таму, у выніку ўздыму ўзроўню акіянаў, выспы былі адрэзаныя ад кантынэнта, а разам зь імі і іх жыхары.

Археалягічныя раскопкі пацьвердзілі, што ў 50-х г.г. выспа Гернсі выкарыстоўвалася рымлянамі як гандлёвая база. У 1982 годзе на дне сучаснага порту быў знойдзены рымскі карабель. У канцы ІІІ стагодзьдзя, пасьля падзеньня Рымскай імпэрыі, сьвяты Самсон заснаваў на высьпе Гернсі першую царкву.

У 933 годзе Нармандзкія выспы былі заваяваныя вікінгамі, яны далі пачатак Нармандзкаму княству. У 1294 годзе значная частка насельніцтва выспаў загінула ў выніку вайны з Францыяй. Наступныя некалькі стагодзьдзяў выспы належалі то Англіі, то Францыі.

Пад час Другой Сусьветнай вайны, Нармандзкія выспы трапілі ў нямецкую акупацыю. У гэтыя гады палова насельніцтва (20 000 чалавек), перасялілася ў Вялікабрытанію. Нямецкая акупацыя скончылася 9 траўня 1945 году, і гэты дзень стаў дзяржаўным сьвятам Гернсі. Пасьля вайны асновай эканомікі Гернсі стаў турызм, а ў апошнія гады, усё большую частку займае банкаўскі сэктар.

Палітычная сыстэма[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выспы Гернсі, Алдэрней і Сарк утвараюць каронныя землі брытанскай кароны. Кіраўніком дзяржавы зьяўляецца Элізабэта ІІ, якая кіруе праз губэрнатара. Заканадаўчая ўлада належаць парлямэнту, судовая каралеўскаму суду. Тэрыторыя дзеліцца на 10 акругаў.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заходняе ўзьбярэжжы выспы гэта доўгія пяшчаныя пляжы, паўднёвы бераг узносіцца на 100 мэтраў, на ўсходнім беразе знаходзіцца горад Сэнт Пітэр Порт. Самая высокая кропка выспы ўзносіцца на 114 мэтраў. Зіма на высьпе лагодная, мяккая, а лета прахалоднае .

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выспы засяляюць гернсійцы (65%) і брытанцы (25%), а так сама французы, партугальцы, ірляндцы. Рэлігійны склад насельніцтва прадстаўлены англіканамі (65%) і каталікамі (35%).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Гернсісховішча мультымэдыйных матэрыялаў