Герт Вільдэрс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Герт Вільдэрс
Slotdebat verkiezingen (final debate elections) 2006-2 cropped and flipped.jpg
Кіраўнік парлямэнцкае фракцыі «Партыя Свабоды»
2006 — цяперашні час
Прэм’ер-міністар: Ян-Пэтэр Балкенэндэ
Асабістыя зьвесткі:
Нарадзіўся: 6 верасьня 1963 (48 гадоў)
Партыя: «Партыя Свабоды»

Герт Вільдэрс (па-нідэрляндзку: Geert Wilders) (нарадзіўся 6 верасьня 1963, Вэнло) — нідэрляндзкі палітык. Зьяўляецца дэпутатам парлямэнта Нідэрляндаў з 1998 года, першапачаткова ў якасьці прадстаўніка «Народнай партыі за волю і дэмакратыю», а з 2006 «Партыі Свабоды», заснавальнікам і кіраўніком якой ён стаў. Шырокую вядомасьць набыў дзякуючы сваёй цьвёрдай антыісламскай рыторыцы. Напрыклад, ён заявіў аб тым, што «выгнаў бы прарока Мухамэда з краіны, калі бы ён жыў у наш час» [1].

Зьмест

[рэдагаваць] Палітычная кар’ера

У верасьні 2004 году Вільдэрс пакінуў шэрагі лібэральнай «Народнай партыі за волю і дэмакратыю», чальцом якой ён быў з 1989 года і заснаваў уласную партыю — «Партыю Свабоды». Прычынай выхаду паслужыла нязгода Вільдэрса з пазыцыяй партыі па пытаньні аб пачатку перамоваў з Турцыяй аб уступе ў Эўразьвяз, а таксама мноства іншых пытаньняў.

[рэдагаваць] Палітычныя погляды

Вільдэрс вядомы сваёй рэзкай крытыкай ісламу і прапановай забараніць іміграцыю мусульман у Галяндыю. Па шматлікіх пытаньнях яго погляды супадаюць з поглядамі іншага вядомага нідэрляндзкага палітыка Піма Фартайна. Вільдэрс зьняў дакумэнтальны кароткамэтражны фільм «Фітна», які выклікаў шырокі міжнародны рэзананс.

[рэдагаваць] Крыніцы

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Герт Вільдэрссховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах