Гершоны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гершоны
лац. Gieršony / Hieršony
Першыя згадкі: 1564
Былая назва: Гершановічы
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Берасьцейскі
Сельсавет: Гершонскі
Насельніцтва: 124 чал. (1999)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 162
СААТА: 1212804011
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°2′49″ пн. ш. 23°43′1″ у. д. / 52.04694° пн. ш. 23.71694° у. д. / 52.04694; 23.71694Каардынаты: 52°2′49″ пн. ш. 23°43′1″ у. д. / 52.04694° пн. ш. 23.71694° у. д. / 52.04694; 23.71694
Гершоны на мапе Беларусі ±
Гершоны
Гершоны
Гершоны
Гершоны
Гершоны
Гершоны
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гершо́ны[1] — былая вёска ў Беларусі, каля ракі Бугу. З 1 чэрвеня 2007 году уваходзіць у склад Берасьця.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Керш

Герыш, Гірш або Кірш (Gerisch, Giersch, Kiersch) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -гер- (-гар-, -гір-) (імёны ліцьвінаў Гералт, Гермонт, Бутгер; германскія імёны Gerolt, Geromont, Butger) паходзіць ад стараісьляндзкага geirr, стараверхненямецкага gēr 'дзіда'[3].

Ранейшая назва — Гершано́вічы[4].

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: z Gierszonowicz… cerkwie gierszonowskiej swieszczenik… Gierszenowicze (1667 год)[5].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1564 годзе ўпамінаецца Кіршанавіцкі палац. У XVI стагодзьдзі Гершоны былі сялом у Берасьцейскім старостве Трокскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. У 1566 годзе тут жыў 41 чалавек[6]. Гісторыя Гершонаў зьвязаная зь іменем Афанасія Філіповіча, берасьцейскага ігумена. 5 верасьня 1648 году ён быў забіты непадалёк ад вёскі за выступы супраць Берасьцейскай уніі.

27 лістапада 2007 году цэнтар Гершонскага сельсавету перанесьлі з Гершонаў у вёску Страдзеч[7]. 1 чэрвеня 2007 году вёску перадалі ў склад места Берасьця[8]. 21 сьнежня 2007 году вёску вылучылі з складу Гершонскага сельсавету[9].

У студзені 2008 году ўлады Берасьця апублікавалі праект забудовы мескага раёну Валынка-Гершоны.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сумеснае прадпрыемства па вытворчасьці мэталячарапіцы «Берасьцесталь».

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Гершонах знаходзіцца Царква Раства Прасьвятой Багародзіцы, збудаваная ў 1866—1869 гадох. Каля вёскі знаходзяцца фартыфікацыі Берасьцейскага (Брэст-Літоўскага, 62-га) раёну (гл. Берасьцейская крэпасьць):

  • Форт № 5, збудаваны ў 1878—1888 гадох. Ён дастаткова добра захаваўся і цяпер ёсьць часткай музэю «Берасьцейская крэпасьць»;
  • Форт літары З, збудаваны ў 1913—1914 гадох. Па Другой сусьветнай вайне выкарыстоўваўся пад склад угнаеньняў і істотна пашкоджаны;
  • Доўгачасовыя агнявыя пункты Берасьцейскага раёну ўмацаваньняў, збудаваныя ў 1940—1941 гадох.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 91.
  2. ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 31.
  3. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 98.
  4. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 3 т. Т. 1 / [рэд. Л.У. Шклярэвіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2009. — 244, [3] с., іл. ISBN 978-985-508-060-3. С. 203
  5. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo brzeskie litewskie 1667—1690 r. — Warszawa, 2000. S. 61, 71, 76, 85.
  6. ^ Гершоны // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 3. Кн. 1. — Менск, 2006. с. 105
  7. ^ «О переносе административно-территориального центра Гершонского сельского Совета». Решение Брестского районного Совета депутатов от 27 ноября 2007 г. № 61 (рас.)
  8. ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства г. Бреста и Брестского района». Указ Президента Республики Беларусь от 1 июня 2007 г. № 255 (рас.)
  9. ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Брестского района». Решение Брестского областного Совета депутатов от 21 декабря 2007 г. № 84 (рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]