Гета

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Гета (ад італ. ghetto nuovo «новая ліцейная») — раёны буйных гарадоў, дзе пражываюць этнічныя меншасьці, добраахвотна альбо прымусова, у больш ці менш цяжкіх умовах. Тэрмін зарадзіўся ў Вэнэцыі ў 1516 годзе для абазначэньня раёну, які зьяўляецца месцам ізаляванага пражываньня габрэяў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьяўленьне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэрмін, як і зьява і панятак, якія ім абазначаюцца, бярэ пачатак у вэнэцыянскім гета (італ. Ghetto di Venezia) — ізаляваным каналамі ўчастку зямлі ў раёне Канарэджа (Вэнэцыя), дзе загадвалася жыць вэнэцыянскім габрэям.

У Эўропе першыя габрэйскія гета зьявіліся ў XVI стагодзьдзі ў Італіі, Нямеччыны, Гішпаніі і Партугаліі. У Расеі габрэйскае гета зьявілася ў XVIII стагодзьдзі (г. зв. «мяжа габрэйскай аселасьці»).

Габрэі на тэрыторыі Прагі жылі ўжо ў Х стагодзьдзі. Першыя габрэйскія паселішчы, цяпер бясьследна зьніклыя, знаходзіліся на Малой Стране (праскі раён Уезд) і пад Вышаградам (там жа знаходзілася і старажытны габрэйскі магільнік). Наступнае габрэйскае паселішча — ужо з сынагогай, зьяўляецца прыкладна ў сярэдзіне XII ст. (гэта цяперашняя Старая школа, альбо Темпл, на вул. Душні). Наступны рост габрэйскага насельніцтва адносіцца да XIII ст. Вакол цяперашняй Старанавай сынагогі ўтвараецца новае шырокае паселішча, зь якога вырастае Габрэйскі Горад.

XX ст.[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У першай палове XX стагодзьдзя да ідэі «гета» вярнуліся ў некаторых наноў утвораных эўрапейскіх краінах-лімітрофах, напрыклад Гета за партамі. Яно абазначала сэгрэгацыю ў вышэйшых навучальных установах: габрэям загадвалася сядзець асобна ад астатніх навучэнцаў.

Другая сусьветная вайна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У час Другой сусьветнай вайны словам «гета» сталі зваць жылыя зоны акупаваных тэрыторый, куды нямецкія нацысты і/альбо рэжымы мясцовых нацыяналістаў, якія падтрымліваюць іх, гвалтоўна перамяшчалі габрэяў для кампактнага пражываньня пад наглядам.

Найбольшую вядомасьць атрымалі: