Гетэра
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Гетэра (ад грэч. Ἑταίρα — сяброўка, спадарожніца) — у Старажытнай Грэцыі жанчына, якая вяла свабодны, незалежны лад жыцьця. Знакамітыя гетэры былі, як правіла, добра адукаванымі.
Першапачаткова тэрмін адносіўся да старажытнагрэчаскай сацыяльнай зьявы, пазьней у пераносным сэнсе распаўсюдзіўся на іншыя культуры.
Знакамітыя гетэры Старажытнай Грэцыі [рэдагаваць]
- Археанаса — сяброўка філёзафа Плятона
- Аспасія — на ёй, нягледзячы на яе прафэсію, ажаніўся кіраўнік Афінаў Пэрыкл
- Бэлісьціха — гетэра фараона Пталемэя II, у гонар якой у Эгіпце узносіліся боскія ўшанаваньні
- Вакхіс — верная палюбоўніца прамоўцы Гіпэрыда была вядомая сваёй бескарыслівасьцю і дабрынёй
- Герпіліс — палюбоўніца філёзафа Арыстотэля і маці яго сына
- Глікерыя — сужыцелька камедыёграфа Мэнандра
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Гетэра — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў