Гетэрасэксуальнасьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Адны з сымбаляў гетэрасэксуальнасьці
Гетэрасэксуальная пара

Гетэрасэксуа́льнасьць, Ґетэрасэксуа́льнасьць (ад грэц. έτερος іншы + лац. sexus плоць) — у шырокім сэнсе слова фэномэн чалавечай сэксуальнасьці, які ўключае або можа ўключаць у сябе гетэрасэксуальную арыентацыю, гетэрасэксуальную ідэнтычнасьць і гетэрасэксуальныя паводзіны.

У вузкім сэнсе слова гетэрасэксуальнасьць — гэта адна з сэксуальных арыентацый, вызначаная як эмацыйная, рамантычная (плятанічная), эратычная (пачуцьцёвая) альбо палавая цяга да асобаў процілеглай стаці. Зьяўляецца адной з трох сэксуальных арыентацый нароўні з гомасэксуальнасьцю і бісэксуальнасьцю.

Гетэрасэксуальная арыентацыя зьяўляецца самай распаўсюджанай на Зямлі. Шматлікія завуць яе таксама «традыцыйная арыентацыя».

У сувязі са шматзначнасьцю тэрміна «гетэрасэксуальнасьць» у навуковай літаратуры ў апошні час стала прынята карыстацца ўдакладняючымі або вузейшымі тэрмінамі — напрыклад, казаць аб гетэрасэксуальнай арыентацыі або гетэрасэксуальных паводзінах, аб гетэрасэксуальнасьці ў цэлым (як зьяве) або аб гетэрасэксуальнасьці як кропцы на падшкале «сэксуальнасьць» шкалы Кінсі, за выключэньнем сытуацыяў, калі сэнс тэрміну «гетэрасэксуальнасьць» ясны з кантэксту.