Глеб

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Guðleifr
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Guta + Leifi
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Глеб»

Глеб — мужчынскае імя, якое супастаўляецца з германскім імём Готліб[1].

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Глеб — усходнеславянская форма германскага (паўночнагерманскага) імя Gudleifr (Guðleifr)[2]. Іменная аснова -гуд- (-год-, -гут-) (імёны ліцьвінаў Готарт, Гудман, Саўгут; германскія імёны Gotard, Gutmann, Savegodo) паходзіць ад гоцкага guþs 'Бог', gôþs 'добры, старанны, пабожны' або *guts 'гот'[3], а аснова -леб- (-лейб-, -лейф-) (імя ліцьвінаў Улеб; германскае імя Uleifr) — ад гоцкага laiba 'заставацца'[4], стараісьляндзкага leifr 'нашчадак'[5][6]. Такім парадкам, імя Глеб азначае 'адданы пад Боскую абарону'[7] або 'нашчадак Бога'[1].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Hliebonie et Radwil germanis mariti mei dicti Miczko (15 лютага 1484 году)[8]; nobili Hleb Gymathowicz[9] / nobili Gleb Gymathowicz[10] (1485 год); ему земли пустыи в Радунъском повете, шесть следов… а Глебовщину (22 траўня 1498 году)[11].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыдомкам Глеб карыстаўся літоўскі шляхецкі род Гашанскіх (Кашанскіх)[17][18].

Глябовічы (Glebowicz) — прыгонныя зь вёсак Катоў, Якавічаў, Дубіны (Ашмянскі павет) і мястэчка Валожына, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[19].

Глябовічы або Хлябовічы (Hlebowicz, Chlebowicz) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[20].

Глябовічы-Палонскія — літоўскі шляхецкі род[21].

На 1882 год існаваў фальварак Глебішкі ў Сьвянцянскім павеце[22].

На гістарычнай Гарадзеншчыне існуе вёска Глебавічы, на гістарычнай МеншчынеГлебаўшчына і Глебкавічы, на гістарычнай ЛідчынеГлебаўцы, на гістарычнай АршаншчынеГлебава, на гістарычнай РэчыччынеГлебава Рудня, на гістарычнай ВіцебшчынеГлебаўск, на гістарычнай ТроччынеГлебішкі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Усціновіч А. Слоўнік асабовых уласных імён. — Менск, 2011. С. 73.
  2. ^ Глеб // Фасмер М. Этимологический словарь русского языка: В 4 т.: Пер. с нем. = Russisches etymologisches Wörterbuch. Т. 1. — М., 2004.
  3. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 134.
  4. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 156.
  5. ^ Kruken K., Stemshaug O. Norsk Personnamnleksikon. — Det Norske Samlaget, 1995.
  6. ^ Leifr, Nordic Names
  7. ^ Суперанская А. В. Словарь русских личных имён: Сравнение. Происхождение. Написание. — М.: Айрис-пресс, 2005. С. 79.
  8. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 393.
  9. ^ Грамота вдовы виленского каштеляна Петра (Сенька) Гедигольдовича Милохны на двор Мир (1485), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  10. ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 260.
  11. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 179.
  12. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 146.
  13. ^ Русско-ливонские акты. — СПб, 1868. С. 190.
  14. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 53.
  15. ^ Грамота вдовы виленского каштеляна Петра (Сенька) Гедигольдовича Милохны на двор Мир (1485), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  16. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1022.
  17. ^ Stekert A. Przydomki polskie, litewskie i rusińskie. — Kraków, 1897. S. 47.
  18. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на К, Згуртаваньне беларускай шляхты
  19. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 316, 353, 358—359.
  20. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 282.
  21. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на П, Згуртаваньне беларускай шляхты
  22. ^ Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 73.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]