Глеба
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Глеба — прыроднае ўтварэньне, якое складаецца з генэтычна зьвязаных гарызонтаў, якія фармуюцца ў выніку пераўтварэньня павярхоўных пластоў літасфэры пад узьдзеяньнем вады, паветра і жывых арганізмаў.
Глеба складаецца з цьвёрдай, вадкай (глебавы раствор), газападобнай і жывой (фаўна і флёра) частак. Найважнейшай прыкметай глебы зьяўляецца ўрадлівасьць.
Геаграфічнае распаўсюджваньне глебаў на раўнінах падпарадкаванае закону шыротнай занальнасьці, а ў горах — вышыннай паяснасьці. Разам з тым у разьмеркаваньні глебавага полагу праяўляюцца вызначаныя рысы інтразанальнасьці і азанальнасьці.
У сельскай гаспадарцы глеба — асноўны сродак вытворчасьці і найважнейшы аб'ект працы.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Глеба — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў