Глебава Рудня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Глебава Рудня
лац. Hlebava Rudnia
Першыя згадкі: XVIII стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Бабруйскі
Сельсавет: Вішнёўскі
Насельніцтва: 60 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 225
Паштовы індэкс: 213831
СААТА: 7208812016
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 52°58′36.8″ пн. ш. 29°10′53.0″ у. д. / 52.976889° пн. ш. 29.181389° у. д. / 52.976889; 29.181389Каардынаты: 52°58′36.8″ пн. ш. 29°10′53.0″ у. д. / 52.976889° пн. ш. 29.181389° у. д. / 52.976889; 29.181389
Глебава Рудня на мапе Беларусі ±
Глебава Рудня
Глебава Рудня
Глебава Рудня
Глебава Рудня
Глебава Рудня
Глебава Рудня
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гле́бава Ру́дня[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Брожцы. Уваходзіць у склад Вішнёўскага сельсавету Бабруйскага раёну Магілёўскай вобласьці.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Глеб

Глеб — усходнеславянская форма германскага (паўночнагерманскага) імя Gudleifr (Guðleifr)[2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1789 годзе вёска, 7 двароў, 41 жыхар, існаваў млын, жалезная вытворчасьць. Была ва ўласнасьці дзяржаўнага скарбу. У складзе Бабруйскага староства Бабруйскага павету Менскага ваяводзтва.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі. У 1847 годзе ўваходзіла ў склад маёнтку Брожа Бабруйскага павету Менскай губэрні.

У 1920 годзе адчыненая школа. У 1986 годзе ўваходзіла ў склад птушкафабрыкі «Бабруйская». Дзеяла лясьніцтва.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2010 год — 60 жыхароў
  • 2007 год — 46 жыхароў, 27 двароў
  • 1999 год — 44 жыхары

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі знаходзіцца Глебава-руднянскае радовішча пяску (пэрспэктыўныя запасы 43,2 млн м³)[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 75.
  2. ^ Глеб // Фасмер М. Этимологический словарь русского языка: В 4 т.: Пер. с нем. = Russisches etymologisches Wörterbuch. Т. 1. — М., 2004.
  3. ^ Глебава Рудня // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2008. — 728 с. ISBN 978-985-11-0409-9. С. 170—171