Глеб Самойлаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Глеб Самойлаў (1978-5 жніўня 2000, Менск) — лідэр Беларускага аддзяленьня РНЕ ў 1999-2000.

У 1994 раздаваў газэту яскрава выражанае антыбеларускае й расейска-шавіністычнае накіраванасьці. 18 сьнежня 1994 адзін з удзельнікаў аховы сходу расейскіх шавіністаў у Менску, разагнанага беларускай моладзьдзю. За бойку атрымаў умоўны тэрмін. Удзельнічаў у зьбіцьці ўдзельнікаў "Хартыі'97", "Маладога фронту". Ад 1999 лідар беларускага аддзяленьня РНЕ. Забіты на лесьвічнай пляцоўцы свайго дому. На наступны дзень адказнасьць за яго сьмерць узяў камітэт "Адзінства ў дзеяньні". Па складзеных фотаробатах быў апазнаны адзін з сябраў "Белага Легіёна". Апроч таго, у ягоным забойстве падазраюцца людзі Дзьмітрыя Паўлічэнкі. Быў жанаты, меў дачку.

Крыніцы [рэдагаваць]