Глодава
| Возера
Глодава
|
||||||||||||||||||||
|
Месцазнаходжаньне Глодава
Глодава
|
||||||||||||||||||||
Глодава — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласьці. Разьмешчанае ў 5 км на поўдні ад Паставаў, на ўсход ад вёскі Сімонькі. Належыць да групы Пастаўскіх азёр.
Знаходзіцца ў басэйне ракі Мядзелка. Возера адносіцца да ліку мелкаводных вадаёмаў. Плошча возера складае 0,35 км². Найбольшая глыбіня возера — 6 м, сярэдняя — 3,6 м. Даўжыня Глодава складае 1,6 км, найбольшая шырыня — 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі — 4 км. Аб’ём вады ў возеры складае 1,19 м³, плошча вадазбору возера — 13,6 км².
Катлавіна возера выцягнутая з паўночнага захалу на паўднёвы ўсход. Сярэдняя шырыня катлавіны складае 0,22 км. Схілы катлавіны возера маюць вышыню 2—4 мэтраў, на поўдні і ўсходзе — да 10 мэтраў, парослыя хмызьняком і ў верхняй частцы разараныя.
Берагі пераважна нізкія, забалочаныя, зарослыя водна-балотнай расьліннасьцю, але сустракаюцца і высокія, пад хмызьняком. Мелкаводзьдзе вузкае і пяшчанае. Дно возера пераваражна глеістае.
Максымальныя глыбіні знаходзяцца бліжэй да ўсходняга берага. Глыбіні да 2 мэтраў складаюць 23% плошчы возера.
Возера зарастае да глыбіні 3 м. Зарастальнасьць возера невялікая, але найбольш інтэнсіўна зарастае паўночная затока. На поўдні ў возера ўпадае ручай з возера Доўжа, на поўначы з Глодава выцякае ручай у возера Задзеўскае.
У возеры сустракаюцца ляшчы, шчупакі, платва, акуні, чырвонапёрка, карасі, ліны.
[рэдагаваць] Крыніцы
- Блакiтная кнiга Беларусi. — Мн.:БелЭн, 1994.