Глухата

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Міжнародны знак глухаты

Глухата, Парушэньне слыху — поўнае (глухата) або частковае (глухаватасьць) зьніжэньне здольнасьці выяўляць і разумець гукі. На парушэньне слыху можа пакутаваць любы арганізм, здольны ўспрымаць гукі. Гукавыя хвалі адрозьніваюцца па частасьці і амплітудзе. Страта здольнасьці выяўляць некаторыя (ці ўсе) частоты або няздольнасьць адрозьніваць гукі зь нізкай амплітудай, называецца парушэньнем слыху.

Выклікаецца шырокім спэктрам біялягічных і экалягічных фактараў. Прычынамі могуць быць захворваньня нутранага вуха і слыхавых нэрваў, запаленьне сярэдняга вуха ці некаторыя інфэкцыйныя хваробы — мэнінгіт, грып і інш; часам — траўма або працяглае ўзьдзеяньне моцнага шуму і вібрацыі.

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах