Глыбокае возера (Жарскі сельсавет)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера
Глыбокае
Краіна Беларусь
Плошча 0,37 км²
Плошча вадазбору 2,3 км²
Максымальная глыбіня 8,6 м
Найбольшая даўжыня 1,34 км
Найбольшая шырыня 0,4 км
Даўжыня берагавой лініі 3,35 км
Аб’ём вады 1,72 млн м³
Каардынаты 55°7′0.82″ пн. ш. 28°33′11.24″ у. д. / 55.1168944° пн. ш. 28.5531222° у. д. / 55.1168944; 28.5531222Каардынаты: 55°7′0.82″ пн. ш. 28°33′11.24″ у. д. / 55.1168944° пн. ш. 28.5531222° у. д. / 55.1168944; 28.5531222
Глыбокае на мапе Беларусі
Глыбокае
Глыбокае
Глыбокае

Глыбо́кае — возера ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 7 км на паўднёвы захад ад Ушачаў, каля вёскі Сержаны.

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Ушача. Плошча возера Глыбокае складае 0,37 км². Найбольшая глыбіня возера — 8,6 м. Даўжыня возера — 1,34 км, найбольшая шырыня — 0,4 км. Даўжыня берагавой лініі — 3,35 км. Аб’ём вады ў возеры складае 1,72 млн м³, плошча вадазбору возера — 2,3 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 6—15 м. На поўдні вышыня схілаў складае да 5 м, разараныя. На поўначы схілы знаходзяцца пад лесам. Берагі возера пяшчаныя, на паўночным усходзе і паўднёвым захадзе берагі сплавінныя.

Дно вадаёма каля берагоў стромкае, пяшчанае. На глыбінях, большых за 2 м, дно высланае сапрапэлем.

Возера зарастае прыбярэжнай расьліннасьцю да глыбіні 3,8 м.

У возера Грыбокае ўпадаюць 4 ручаі, таксама выцякае ручай у раку Ўшача.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1.