Гнастыцызм
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Гнастыцызм(ад грэцкага γνώσις - спазнаньне, веды) — філязофска-рэлігійная плынь, асноўнай тэзай якой ёсьць думка, што ўсё ў сьвеце спазнавальнае, уключна з Богам. Для гностыкаў асабісты досьвед у стасунках з Богам важнейшы за цьверджаньні царкоўных інстытутаў і догмы веры.
[рэдагаваць] Гісторыя
Гнастыцызм узьнік на памежжы эраў на Блізкім Усходзе ў выніку ўзаемадзеяньня самых розных рэлігійных і філязофскіх плыняў. Найбольш распаўсюджаны быў у Міжземнамор'і ў першых стагодзьдзях новай эры. Першым настаўнікам і прапаведнікам гнастыцызму лічаць Ісуса Хрыста. З часоў Ісусавых вучняў паходзяць і асноўныя гнастычныя тэксты: Эвангельле ад Тамаша, Эвангельле ад Яна, Эвангельле ад Філіпа і яшчэ некалькі меншых тэкстаў.
У 2 стагодзьдзі гнастыцызм распаўсюджваўся адначасова зь дзейнасьцю аднага з асноўных Хрыстовых апосталаў - сьвятога Паўла. У гэты час плынь распадаецца на некалькі школаў.
[рэдагаваць] Сутнасьць
Ядром гнастыцызму зьяўляецца ўяўленьне пра вызваленьне ці ўратаваньне чалавечай душы зь вязьніцы матэрыяльнага шляхам спазнаньня адносінаў паміж людзкім і боскім. Існаваньне Бога ў гнастыцызме не зьяўляецца несумнеўным. Гнастыцызм абапіраецца не на гатовыя аксіёмы, а на асабісты пазытыўны досьвед пра Божае існаваньне.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Гнастыцызм — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

