Говард Філіпс Лаўкрафт
| Говард Філіпс Лаўкрафт | |
| Howard Phillips Lovecraft | |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся: | 20 жніўня 1890 Правідэнс (Род-Айлэнд, ЗША) |
| Памёр: | 15 сакавіка 1937 (46 гадоў) Правідэнс (Род-Айлэнд, ЗША) |
| Грамадзянства: | |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці: | пісьменьнік, паэт |
| Гады творчасьці: | 1897—1908, 1917—1936 |
| Жанр: | Містыка, Лаўкрафтаўскія жахі |
Говард Філіпс Лаўкрафт (па-ангельску: Howard Phillips Lovecraft; 20 жніўня 1890, Правідэнс, Род-Айлэнд, ЗША — 15 сакавіка 1937, там жа) - амэрыканскі паэт і пісьменьнік, які пісаў у жанрах жахаў, містыкі, спалучаючы іх у арыгінальным стыле. Першапачынальнік Мітаў Ктулху. Пры жыцьці Лаўкрафта яго творы не карысталіся вялікай папулярнасьцю, аднак ужо пасьля яго сьмерці яны аказалі прыкметны ўплыў на фармаваньне сучаснае масавае культуры. Яго творчасьць нагэтулькі ўнікальна, што творы Лаўкрафта вылучаюцца ў адасоблены паджанр — так званыя Лаўкрафтаўскія жахі.
[рэдагаваць] Біяграфія
Нарадзіўся 20 жніўня 1890 у Правідэнсе (Род Айланд, ЗША). Бацька - Уілфрыд Скотт Лаўкрафт, маці - Сара С'юзан Філіпс Лаўкрафт. У 1893, калі Говарду было толькі тры гады, ягонага бацьку забралі ў псыхіятрычны шпіталь, дзе ён і памёр ў 1898. Лаўкрафта выхоўвалі яго маці, дзьве цёткі (Ліліян Дэлора Філіпс і Энні Эмілін Філіпс), а таксама дзядуля - Уіпл Ван Бюрэн Філіпс. Говарда лічылі вундэркіндам, з-за таго, што ва ўзросьце двух гадоў ён быў здольны чытаць вершы на памяць, а ў шэсць пачаў пісаць свае ўласныя. Дзядуля заахвочваў ягоную прагу да навучаньня, а таксама абуджаў у маладым Говардзе зацікаўленасьць да невядомага, распавядаючы свае гатычныя показкі.
У дзяцінстве Говард часта хварэў, з-за чаго ён пайшоў у школу толькі ў васьмігадовым узросьце. Праз год яго забіраюць са школы. У гэты пэрыяд Говард шмат чытае, асабліва захапляецца хіміяй і астраноміяй. Выдае абмежаваным накладам некалькі працаў (сярод якіх «Навуковая газэта» ў 1899). Праз чатыры гады Лаўкрафт вяртаецца ў школу. У 1904 памірае дзядуля і сям'я Говарда пераязджае у меншы дом на гэткай ж самай вуліцы. Сьмерць дзядулі прынесла Говарду шмат пакутаў. З-за гэтага ён нават думае пра самазабойства. У 1908, напярэдадні выпуску са школы, у яго адбываецца нэрвовы зрыў і ён так і не атрымоўвае дыплём.
Говард напісаў колькі фантастычных твораў у маладосьці, але з 1908 па 1913 займаецца пераважна паэзыяй. Пазьней да 1917 году піша вершы і эсэ, а ў 1917 вяртаецца да жанру жахаў у сваіх аповедах «Даган» і «Магіла». «Даган» быў ягоным першым прафэсыйна апавяданьнем, надрукаваным у часопісе «Weird Tales» у 1923. У 1919, пасьля доўгіх прыступаў гістэрыі і дэпрэсыі маці Лаўкрафта забіраюць у псыхіятрычны шпіталь, дзе яна памірае 21 траўня 1921.
У 1924 Лаўкрафт ажаніўся з Соняй Грын, якая была на сем гадоў за яго старэйшая. Пасьля вясельля, Говард пераехаў у Бруклін. Праз некалькі год з-за матэрыяльных цяжкасьцей ягоная жонка была вымушаная прадаць сваю краму капелюшоў і пераехаць у Кліўлэнд. Лаўкрафт застаўся ў Нью-Ёрку. Яшчэ праз некаторы час яны дамовіліся пра развод (які так і ня быў аформлены юрыдычна) і Говард вярнуўся у Правідэнс, дзе і жыве да 1933. У гэты пэрыяд Лаўкрафт напісаў амаль усе яго вядомыя кароткія аповеды, а таксама некаторыя буйныя творы накшталт «Выпадка Чарльза Дэкстэра Варда» і «Гораў вар'яцтва». Таксама пісаў за іншых аўтараў («Крылатая сьмерць», «Дзёньнік Алонза Тайпэра» і г.д.) Нягледзячы на свой талент, Говард станавіўся усё больш і больш бедным. Ягоныя творы ня мелі вялікае папулярнасьці. Ён быў зноўку вымушаны пераехаць у маленькі домік са сваёй цёткай. Говарда моцна ўразіла самазабойства ягонага сябра па перапісцы Робэрта Говарда.
У 1936 у Лаўкрафта знайшлі рак страўніка. 15 сакавіка 1937, у Правідэнсе, ён памёр.
[рэдагаваць] Сучаснасьць
Напрыканцы XX ст. творы Лаўкрафта набылі вялікую папулярнасьць. Шматлікія гурты (пераважна металёвай накіраванасьці) выкарыстоўвалі тэмы зь ягоных твораў у сваіх песьнях. Было зьнята некалькі дзесяткаў кінастужак, зроблены шэраг радыёпастаноў. Асаблівую папулярнасьць набылі ягоныя «Міты Ктулху»
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Говард Філіпс Лаўкрафт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Міты Ктулху | ||
|---|---|---|
| Аўтары | ||
| Месцы |
Аркхэм · Данвіч · Інсмут · Й’хан-тлеі · Невядомы Кадат · Р’льех · Йадзіт · Юґот |
|
| Істоты |
Азатот · Вялікая Раса Йіх · Гатаноа · Гідра · Ганчакі Тындала · Глыбакаводныя · Даґон · Старажытныя · Йоґ-Сатот · Ктулху · Лятаючыя паліпы · Мі-Ґо · Нодэнс · Ньярлятатэп · Нашчадкі Ктулху · Ран-Тэґот · Старцы · Тсатхаґуа · Шуб-Ніґурат · Шаґоты |
|
| Асобы | ||
| Выдуманыя кнігі | ||
| Асноўныя творы | ||
| Лаўкрафтаўскія жахі | ||