Гогенцолерн (замак)
Гогенцолерн (па-нямецку: Burg Hohenzollern) — радавы замак нямецкай княскай дынастыі Гогенцолернаў. Разьмешчаны на паўднёвым захадзе Нямеччыны, у фэдэральнай зямлі Бадэн-Вюртэмбэрг, прыкладна за 25 км на поўдзень ад Тубінгена. Кожны год яго наведваюць каля 300 000 турыстаў, што робіць яго другім па папулярнасьці замкам Нямеччыны пасьля Нойшванштайну.
[рэдагаваць] Гісторыя
Першы ўспамін пра замак Гогенцолерн датуецца 1267 годам. У 1423 г. замак быў цалкам разбураны, аднак ужо ў 1453 г. на яго месцы быў пабудаваны другі замак. У часе Трыццацігадовай вайны быў захоплены вюртэмбэржцамі, затым належыў, пераважна, Габсбургам. У 1744—1745 быў захоплены французамі, а пасьля 1798 г. замак прыйшоў у заняпад. У XIX стагодзьдзі кронпрынц і будучы кароль Прусіі Фрыдрых Вільгельм IV на хвалі рамантызму вырашыў зноў адбудаваць радавы замак сваіх продкаў, і ў 1850 г. быў закладзены першы камень ужо трэцяга замку, будаўніцтва якога было завершанa ў 1867 г. У 1978 г. замак моцна пацярпеў ад землятрусу: праца па яго рэстаўрацыі працягвалася да 90-х гг мінулага стагодзьдзя.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкi
Гогенцолерн (замак) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў