Голубская вайна
|
Голубская вайна
|
|||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
Частка Польска-тэўтонскіх войнаў
|
|||||||||
|
|||||||||
|
Супернікі
|
|||||||||
|
Камандуючыя
|
|||||||||
| Уладзіслаў II Ягайла Вітаўт Вялікі |
Пауль фон Русдорф | ||||||||
Го́лубская вайна (па-польску: Wojna golubska; па-ангельску: Gollub War) — двухмесячная вайна Тэўтонскага ордэну з Каралеўствам Польскім, Вялікім Княствам Літоўскім і Малдаўскім княствам, якая адбылася ў 1422 годзе. Скончылася падпісаньнем Мельнскага міру, па якім Ордэн назаўжды адмаўляўся ад прэтэнзіяў на Жамойць. Апошняя вайна Тэўтонскага ордэну зь Вялікім Княствам Літоўскім.
[рэдагаваць] Гістарычны кантэкст
Першы Торунскі мір 1411 году ня вырашыў усіх супярэчаньняў паміж Тэўтонскім ордэнам і саюзнымі Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім. Не была вызначаная пруска-жамойцкая граніца. Вялікі князь літоўскі Вітаўт прэтэндаваў на ўвесь правы бераг Нёмана, уключаючы Мэмэль (Клайпеда). У сваю чаргу крыжакі патрабавалі, каб пасьля сьмерці Вітаўта і польскага караля Ягайлы Жамойць была перададзеная Ордэну (адна з умоваў Торунскага міру)[1]. Польшча прэтэндавала на Холмскую зямлю (Кульмэрланд), Заходняе і Ўсходняе Памор'е (Памэранію і Памэрэлію)[2]. Кароткая Галодная вайна 1414 году і наступныя за ёй перамовы на Канстанцкім саборы таксама не прынесьлі вырашэньня, аднак перамір'е было працягнута да 1418 году[1].
Новы этап перамоваў стартаваў пасьля заканчэньня перамір'я ў 1419 году. Пасярэднікам выступіў папскі легат арцыбіскуп міланскі Барталямэа Капры[3]. Для далейшага ўрэгуляваньня пасярэднікам выступіў сам імпэратар Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі Жыгімонт. 6 студзеня 1420 году ва Ўроцлаве імпэратар аб'явіў Торунскі мір дзейсным і справядлівым, то бок настаяў на нязьменнасьці сытуацыі[3]. Жыгімонт гарантаваў Ордэну нават болей правоў, чым ён таго патрабаваў. Такое рашэньне імпэратара магчыма было растлумачыць яго імкненьнем заручыцца падтрымкай крыжакоў у яго барацьбе з гусітамі, якіх падтрымліваў Вітаўт. Ягайла і Вітаўт катэгарычна адверглі вэрдыкт Жыгімонта. Настойваючы на сваіх правах на спрэчныя тэрыторыі, Ягайла беспасьпяхова зьвярнуўся да папы Мартына V[4]. 8 красавіка 1421 году ў Кракаве Ягайла заключыў накіраваны супраць Ордэну наступальна-абарончы саюз з маркграфам і курфюрстам Брандэнбурга Фрыдрыхам I Гагецолерам. Пры пасярэдніцтве Фрыдрыха і папскага легата перамір'е было падоўжана да 1422 году[5].
[рэдагаваць] Ход вайны
Асьцерагаючыся адкрытай узброенай інтэрвэнцыі Ягайлы і Вітаўта ў Чэхію, Жыгімонт дабіваўся ад новага вялікага магістра Тэўтонскага ордэну Паўля фон Русдорфа, які незадоўга да гэтага распусьціў большасьць наймітаў[6], уступленьня ў вайну зь Вялікім Княствам і Польшчай. 17 ліпеня вайна была аб'яўленая. Войскі Ягайлы і Вітаўта, сканцэнтраваныя ў раёне Чэрвінска-над-Віслай, выступілі на Аструду, нязначныя сілы Ордэну былі вымушаныя адступіць да Любава. Калі стала зразумела, што асадная зброя затрымліваецца, Ягайла загадаў выступіць на сталіцу Ордэну Марыенбург. На шляху былі ўзятыя Рысэнбург і Голуб, аднак узяць Чонсі не ўдалося[6]. Як і падчас (якой?) вайны, абодва бакі пазьбягалі буйных бітваў[7].
Ягайла вырашыў закончыць вайну раней, чым войскі Ордэну атрымаюць падмацаваньне са Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі. 17 верасьня было заключанае перамір'е, празь дзесяць дзён у Мельна быў падпісаны мір. Барацьба паміж Тэўтонскім Ордэнам і Вялікім Княствам Літоўскім за Жамойць была завершаная перамогай Княства.
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ a b Zigmantas Kiaupa, Jūratė Kiaupienė, Albinas Kunevičius The History of Lithuania Before 1795. — Vilnius: Lithuanian Institute of History, 2000. — P. 142–143. — ISBN 9986-810-13-2
- ^ Jasienica, Paweł. Polska Jagiellonów. — Warsaw: Państwowy Instytut Wydawniczy, 1988. — P. 130. — ISBN 83-06-01796-X
- ^ a b Ivinskis, Zenonas. Lietuvos istorija iki Vytauto Didžiojo mirties. — Rome: Lietuvių katalikų mokslo akademija, 1978. — P. 354–355.
- ^ Zigmantas Kiaupa, Jūratė Kiaupienė, Albinas Kunevičius The History of Lithuania Before 1795. — Vilnius: Lithuanian Institute of History, 2000. — P. 143–144. — ISBN 9986-810-13-2
- ^ Łowmiański, Henryk. Polityka Jagiellonów. — Poznań: 2006.
- ^ a b William Urban. Tannenberg and After. — Chicago: Lithuanian Research and Studies Center, 2003. — P. 279–281. — ISBN 0-929700-25-2.
- ^ Halecki O., Reddaway W. F., Penson J. H. The Cambridge History of Poland to 1696. — Cambridge University Press. — P. 222. — ISBN 9781001288024
| Храналёгія разнагалосьсяў наконт Жамойці паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Тэўтонскім Ордэнам | |
|---|---|
|
Дубіская дамова (1382) · Каралявецкая дамова (1384) · Лыцкая дамова (1390) · Каралявецкая дамова (1390) · Салінскі дагавор (1398) · Першае жамойцкае паўстаньне (1401) · Рацёнскі дагавор (1404) · Другое жамойцкае паўстаньне (1409) · Вялікая вайна 1409—1411 гадоў (1409—1411) · Першы Торунскі мір (1411) · Пасрэдніцтва Жыгімонта ў Будзе (1412) · Пасрэдніцтва Бэнэдыкта Макра (1413) · Хрышчэньне Літвы (1413) · Галодная вайна (1414) · Канстанцкі сабор (1415—1416) · Жамойцкая дыязэцыя (1417) · Пасрэдніцтва Барталямэа Капра (1419) · Пасрэдніцтва Жыгімонта ва Ўроцлаве (1420) · Голубская вайна (1422) · Мельнскі мір (1422)
|
|